Абвінавачаны раней быў судзімы за забойства ў савецкія часы. Тады яму вынеслі смяротны прысуд, але пасля скаргі асуджанага ў Вярхоўны Суд, растрэльны прысуд быў зменены на пазбаўленне волі. Паколькі ў СССР не існавала пажыццёвага зняволення, тэрмін склаў не больш за 15 гадоў.

5 студзеня Генадзя Якавіцкага прызналі вінаватым у забойстве. Дзяржаўнае абвінавачанне ў судзе падтрымліваў супрацоўнік пракуратуры Мінскай вобласці. Ён прасіў суд вынесці абвінавачванаму найвышэйшую меру пакарання. Суд пагадзіўся з меркаваннем дзяржаўнага абвінаваўцы.

Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

У заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Маі Качыянчыч, апублікаванай на сайце прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, падкрэсліваецца, што прыгаворанаму да смяротнай кары Генадзю Якавіцкаму павінна быць гарантаванае права на абскарджанне рашэння суда.

“Якавіцкі быў асуджаны за цяжкае злачынства, і мы выказваем нашы глыбокія шкадаванні родным і блізкім ахвяр”, — гаворыцца ў дакуменце. У той жа час падкрэсліваецца, што Еўрапейскі саюз “настроены супраць смяротнай кары ва ўсіх выпадках і без усялякіх выключэнняў”.

“Мы заклікаем Беларусь, якая з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, што прымяняе смяротную кару, далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротную кару ў якасці першага кроку да яе поўнай адмены. Змякчэнне прыгавораў і пачатак грамадскіх абмеркаванняў пытання смяротнай кары было б важным захадам у гэтым кірунку”, — адзначаецца ў дакуменце.

****
Гэта першы смяротны прыгавор, вынесены ў Беларусі ў новым годзе. Летась да вышэйшай меры пакарання быў прыгавораны жыхар Лідскага раёна Іван Кулеш, які прызнаны вінаватым у забойстве трох чалавек, а таксама ў замаху на забойства, крадзяжы, рабаванні. У камеры смяротнікаў на вуліцы Валадарскага ў Мінску зараз утрымліваецца Сяргей Іваноў, асуджаны летась за жорсткае забойства дзяўчыны. 

За ўсю гісторыю незалежнай Беларусі было вынесена 406 смяротных прыгавораў. Толькі адзін асуджаны быў памілаваны прэзідэнтам.

Беларусь — адзіная ў Еўропе і на постсавецкай прасторы краіна, дзе дагэтуль захавалася смяротная кара.

Артыкулы па тэме

У ААН зарэгістравана скарга ад маці пакаранага смерцю беларуса

Беларускія праваабаронцы заявілі пра новага палітвязня ў краіне

У Беларусі вынесены новы смяротны прысуд