У кнізе сабраныя фотаздымкі ды нарысы пра 70 вядомых у Беларусі і за яе межамі людзей, якія пакінулі значны след у найноўшай беларускай гісторыі. Пра многіх з гэтых людзей няма інфармацыі ў “афіцыйных” выданнях,  таму кнігу Аляксандра Тамковіча можна лічыць унікальным зборнікам інфармацыі пра значных гістарычных асобаў Беларусі апошніх 15-20 гадоў. Сам аўтар параўноўвае кнігу з даведнікам “Хто ёсць хто”, аднак адзначае больш разгонутую і літаратурную форму напісання. “Гэтая кніга-экскурс будзе карысная тым, хто хоча даведацца пра Беларусь,атрымаць агульнае ўражанне пра грамадска-палітычные жыцце краіны. Так,  напрыклад, яна можа быць цікавая дыпламатам. Пасля яе прачытання многія пытанні здымаюцца і адразу ўсё навідавоку. Аднак , на жаль,у  самой Беларусі сёння такія кнігі складана публікаваць і прэзентаваць, бо яны не супадаюць з афіцыйнай ідэалогіяй”, – распавёў на прэзентацыі аўтар кнігі, вядомы беларускі журналіст Аляксандр Тамковіч.

Героі кнігі – кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі ды сябра рады «Вясны» і прэзідэнт Беларускага ДПЧ Таццяна Равяка – адзначылі важнасць працы, якую зрабіў А. Тамковіч, для гісторыі Беларусі.   “Гісторыяй лёгка маніпуляваць: многія падзеі і людзі, якія шмат зрабілі для Беларусі ў свой час, зараз выдаляюцца з “афіцыйнай” гісторыі.  Людзі, чые лёсы сабраныя ў гэтай кнізе, маюць вялікае значэнне для Беларусі і не могуць быць забытыя, а кніга Аляксандра Тамковіча  “Найноўшая гісторыя ў асобах”  – гэта выдатная спроба захаваць іх імёны ў нашай гісторыі,не пакідаючы белых плямаў”, – адзначыла гераіня кнігі, праваабаронца Таццяна Рэвяка.

Змешчаныя ў кнізе нарысы і фотаздымкі адлюстроўваюць розныя перыяды жыцця герояў, сярод якіх вядомыя палітыкі, праваабаронцы, грамадскія актывісты. “Многія з герояў кнігі сталі палітвязнямі, і  ў “афіцыйных” даведніках і кнігах інфармацыі пра гэтых людзей няма. Таму асабліва важна, што Аляксандр Тамковіч узяўся асвяціць  гэты няпросты, цікавы, драматычны перыяд і лёсы яго герояў. Гэтая кніга дае ўражанне пра тое, што такое Рэспубліка Беларусь, і дае таксама адчуванне гістарычнага аптымізму – калі б не было такіх значных людзей, не было б і кнігі. Нягледзячы на прэсінг і абмежаванні, сотні, тысячы людзей адстойвалі і працягваюць адстойваць сваю пазіцыю, што дазваляе аптымістычна глядзець на Беларусь як на краіну з будучыняй,” – заявіў герой кнігі, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі (на фота).

***

Аляксандр Тамковіч – журналіст, аўтар шэрага кніг пра значныя палітычныя падзеі Беларусі ды іх уплыў на лёсы людзей – палітвязняў, грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў. Кніга “Найноўшая гісторыя ў асобах” выдадзена як у беларускім, так і ў англамоўным варыянце.

Артыкулы па тэме

Суд не задаволіў скаргу праваабаронцы Алены Танкачовай на рашэнне аб высылцы з Беларусі

Юрый Рубцоў – новы зняволены па палітычных матывах

Палітвязень Эдуард Лобаў выйшаў на волю