Акрамя таго, НДА паўтараюць свой ранейшы заклік вызваліць Анара Мамедлі, Башыра Сулейманлы і далучаюцца да закліку аб вызваленніХасана Хусэйнлі.
У звароце сярод іншага адзначаецца, што названыя асобы-палітвязні па сутнасці пазбаўленыя свайго права на працу ў абарону правоў чалавека. “У той час як рэгістрацыя НДА і грантаў для НДА стала абавязковай у Азербайджане, улады працягваюць адмаўляць у рэгістрацыі. Незалежныя НДА сутыкаюцца з бесперапыннымі расследаваннямі, праваабаронцам забараняюць выязджаць за мяжу, у залежнасці ад іх жадання ці нежадання ісці на кампраміс з уладамі, у тым ліку датычна сваёй прафесійнай дзейнасці і публічных заяваў”. Таксама падвяргаюцца крытыцы абмежаванні ў законах, датычных права на свабоду аб’яднанняў. “Такое заканадаўства дэ-факта прадугледжвае крымінальную адказнасць праваабаронцаў у Азербайджане не за няправільную дзейнасць, а хутчэй за самую працу ў НДА, якія не ўхваляюцца ўладамі. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў эксперты Арганізацыі Аб’яднаных Нацый заявілі, што з 2011 года яны “назіралі трывожныя тэндэнцыі ў заканадаўстве, якое значна звузіла прастору для дзейнасці грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Азербайджане”. Загад Дому правоў чалавека ў Азербайджане спыніць усялякую дзейнасць, дадзены ў сакавіку 2011 года, з’яўляецца наступствам гэтай палітыкі”.
НДА таксама заклікаюць улады Азербайджана прыняць адпаведныя меры для таго, каб пакласці канец нападам, затрыманню і пераследу праваабаронцаў, журналістаў і грамадскіх актывістаў, а таксама садзейнічаць стварэнню бяспечнага асяроддзя для іх, у адпаведнасці з узятымі Азербайджанам міжнароднымі абавязацельствамі, асабліва ў якасці старшыні Камітэта міністраў Савета Еўропы.
Пад зваротам падпісаліся і арганізацыі, якія ўваходзяць у Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Вільня): Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі Камітэт, Цэнтр “Супольнасць” і Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Артыкулы па тэме
Алесь Бяляцкі дзякуе міжнароднай супольнасці за падтрымку ды нагадвае пра іншых палітвязняў
Савет ААН па правах чалавека працягнуў мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі