"Чарнобыльскі шлях" – вулічная акцыя, якую праводзіць беларуская апазіцыя штогод з 1988 года ў Мінску ў фармаце шэсця, які завяршаецца мітынгам. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі акцыю ў традыцыйнай форме.

Сёлета на мітынгу ўлады дазволілі выкарыстанне сцягоў, транспарантаў і расцяжак, а таксама паабяцалі не дапусціць неабгрунтаваных затрыманняў. Разам з тым, улады не задаволілі просьбу заяўнікаў аб выдзяленні асобнай паласы праезнай часткі на час шэсця. Заяўнікі акцыі таксама не змаглі атрымаць гарантыі таго, што будзе забяспечана магчымасць выкарыстання гукаўзмацняльнай апаратуры на мітынгу ў парку.

Тым не менш, пазбегнуць затрыманняў не ўдалося.За гадзіну да пачатку акцыі экалагічныя актывісты Ірына Сухій, Васіль Сінюхін, Канстанцін Кірыленка, Вольга Канавалава ўвечары 26 красавіка былі затрыманыя на кватэры старшыні арганізацыі “Экадом” Ірыны Сухій і толькі праз 3 гадзіны былі вызваеныя з РУУС.

Анархіст Ігар Трухановіч таксама быў затрыманы. Падчас затрымання Трухановіч быў моцна збіты і не мог падняцца з тратуару.Актывіст быў  увесь у крыві, яго збівала некалькі чалавек. Затым акрываўленае цела кінулі ў аўтамабіль і даставілі ў Савецкі РУУС (на відэа). 29 красавіку актывісту анархісцкага руху Ігару Трухановічу прысудзілі 10 сутак арышту.


Журналістак газеты "Наша Ніва" Ірыну Арахоўскую і Аксану Рудовіч затрымалі падчас таго, як яны здымалі на відэа збіццё Ігара Трухановіча і  таксама даставілі ў Савецкі РУУС, праз некаторы час яны былі вызваленыя.

Пасля заканчэння акцыі ў 21.30 былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Тарнагурскі і Зміцер Чарняк. Чарняка асудзілі на 10 сутак.

 У 22.30 карэспандэнты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя пасля заканчэння дазволенай мінскімі ўладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях», адкуль вялі рэпартажы мелі пры сабе пасьведчанні. Аляксандра Ярашэвіча 29 красавіка асудзілі на трое сутак. Генадзя Барбарыча таксама асудзілі на трое сутак арышту, аднак ён сказаў, што будзе абскарджваць прысуд.

Вячаслаў Дашкевіч, прадстаўнік грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», быў  асуджаны на пяць сутак арышту. Ён быў затрыманы 26 красавіка пасьля «Чарнобыльскага шляху». Яго звінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Артыкулы па тэме

КДБ разгледзеў экстрэмізм у альбомах "Прэс-фота Беларусі – 2011", фатографы выкліканыя ў суд

Становішча палітычных зняволеных у Беларусі крытычнае, свабода 40 актывістаў сур’ёзна абмежаваная

Камітэт абароны журналістаў заклікаў улады Беларусі спыніць ціск на журналістку Ірыну Халіп