Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 6 лістапада 2018 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.

Што дасць трэнінг?

У рамках трэнінга ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці, атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнёраў.

Таксама ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзніклыя пытані.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел у трэнінгу трэба запоўніць анлайн-анкету не пазней за 03 снежня 2018 года.

Увесь трэнінг будзе праходзиць з 20 па 22 снежня 2018 г, пачатак трэнинга з 11:00, 20 снежня.

Дзе: Вільнюс, Гатэль: Corner Hotel, вул.T. Ševčenkos  16.
Арганізатар: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава

Калі ў вас узнікнуць пытанні, звяртайцеся да нас па адрасе assistantminsk@gmail.com.