4 жніўня – Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4-5 жніўня 2013г. у Вільні пройдзе шэраг акцый, прысвечаных чарговай гадавіне арышту вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі.

When: Sunday, 4. August 2013
To: Monday, 5. August 2013
Where: Vilnius
Contact: Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозскава (+37052127703)

Інфармацыйныя акцыі 4 жніўня, нядзеля.

У нядзелю, 4 жніўня, у цэнтры Вільні будзе арганізваная інфармацыйная акцыя: актывісты распавядуць пра пераслед Алеся Бяляцкага і іншых грамадскіх і палітычных дзячаў Беларусі, а ўсе жадаючыя змогуць падпісаць паштоўкі беларускім палітвязням.

Час правядзення акцый: 13.00 – 14. 00 і 17.00 – 19.00

Месца :  Кафедральная плошча

Пікетаванне амбасады Беларусі 5 жніўня, панядзелак

У панядзелак, 5 жніўня, беларускія, літоўскія і украінскія грамадскія актывісты збяруцца ля сцен амбасады Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы, каб выказаць салідарную падтрымку праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да турэмнага зняволення за актыўную праваабарончую дзейнасць.

Удзельнікі акцыі перададуць амбасадару Рэспублікі Беларусь зварот з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных, а таксама неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні да беларускіх грамадзкіх актывістаў.

Час правядзення акцыі: 13.00 – 13.30

Месца: вул. Міндаўга, 13, Вільня, Літоўская Рэспубліка

У мінулым годзе мерапрыемствы ў рамках акцыі праходзілі больш чым у 18 краінах свету, у гэтым годзе разнастайныя акцыі салідарнасці таксама пройдуць у розных краінах па ўсім свеце, уключаючы Літву.

Latest

September 22, 2020

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці.

September 18, 2020

New UN human rights investigative mechanism in Belarus must accompany political dialogue

After holding an urgent debate today to scrutinise the serious human rights violations surrounding the 9 August presidential election in Belarus, the UN took immediate action, mandating its most senior human rights official to outline a process for accountability in Belarus before the end of the year.