Паўторны конкурс супольных міні-праектаў беларускіх праваабарончых арганізацый і ініцыятыў

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава пры экспертнай падтрымцы Цэнтра прававой трансфармацыі і Асамблеі НДА Беларусі абвяшчае конкурс на падтрымку супольных міні-праектаў беларускіх праваабарончых арганізацый і ініцыятыў.

When: Monday, 21. November 2016
To: Monday, 12. December 2016
Contact: (shrc.belarus@humanrightshouse.org )

Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца ўзмацненне супрацоўніцтва праваабарончых арганізацый і ініцыятыў для прасоўвання каштоўнасцяў правоў чалавека і абароны ахвяр парушэнняў правоў чалавека, развіцця вяршэнства права і дэмакратыі, садзейнічання ўстойліваму развіццю ва ўмовах існуючых абмежаванняў свабоды сходаў і асацыяцый у Беларусі.

Задачы, на вырашэнне якіх павінны быць накіраваныя міні-праекты:

  • Распрацоўка і рэалізацыя супольных праектаў дзвюх ці болей праваабарончых арганізацый і/або ініцыятыў;
  • Развіццё супрацоўніцтва арганізацый на нацыянальным і мясцовым узроўнях;
  • Развіццё і ўмацаванне мясцовых і рэгіянальных праваабарончых арганізацый і/або ініцыятыў.

Праект павінен быць пададзены і рэалізаваны дзвюма ці болей праваабарончымі арганізацыямі і/або ініцыятывамі, якія працуюць у Беларусі.

Удзел у конкурсе могуць прымаць зарэгістраваныя або незарэгістраваныя беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы.

Прыярытэтнымі з’яўляюцца заяўкі, пададзеныя рэгіянальнымі або мясцовымі арганізацыямі ці ініцыятывамі.

Праект можа прадугледжваць дзейнасць, накіраваную на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека, напрыклад:

  • Стратэгічныя справы, накіраваныя на ўдасканаленне заканадаўства, судовай або адміністрацыйнай практыкі;
  • Падрыхтоўка справаздачаў аб захаванні тых ці іншых правоў;
  • Маніторынг парушэнняў тых ці іншых правоў;
  • Рашэнне мясцовых праблемаў, звязаных з парушэннямі правоў чалавека;
  • Барацьба з дыскрымінацыяй і да т.п.

Прыярытэтнымі для падтрымкі з’яўляюцца праекты, якія маюць на мэце атрымаць доўгатэрміновыя пазітыўныя вынікі ці ўносяць станоўчыя змены ў агульную сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.

Не могуць прымаць удзел у конкурсе камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і палітычныя ініцыятывы.

Прапанаваная праектная дзейнасць павінна адпавядаць мэтам і задачам дадзенага конкурсу.

Тэрміны правядзення праекта: да 9 месяцаў. Пачатак праекта з 10 студзеня 2017 года.

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

  • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты міні-праекта;
  • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
  • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
  • прыцягненне мясцовых праваабарончых арганізацый;
  • наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту.

Сума фінансавання міні-праекта – ад 1 000 да 4 000 еўра. Сродкі, якія прадастаўляюцца на рэалізацыю міні-праектаў, не могуць выкарыстоўвацца:

  • на закупку рухомай або нерухомай маёмасці;
  • на ажыццяўленне дзейнасці, не звязанай з прадстаўленым на конкурс праектам;
  • на вядзенне камерцыйнай або палітычнай дзейнасці;
  • на аказанне гуманітарнай і/або сацыяльнай дапамогі асобным асобам;
  • на аплату лячэння, адукацыі, адпачынку.
  • на аплату непрадбачаных выдаткаў.

Аб’ём выдаткаў на зарплаты наёмных супрацоўнікаў не павінен перавышаць 30% бюджэту міні-праекта.

Фінансаванне можа прадастаўляцца як для новага, асобнага праекта, так і для часткі праекта, які ўжо ажыццяўляецца. Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць сафінансавання з іншых крыніцаў у памеры не менш за 5% ад бюджэту праекта.

У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:

1) Запоўненую па прапанаванай форме заяўку;

2) Дэталёвы бюджэт па прапанаванай форме.

Будуць разгледжаныя толькі тыя заяўкі, якія адпавядаюць прыкладзенай форме i iншым умовам конкурсу.             

Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную скрыню shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 12 снежня 2016 года з пазнакай “Заяўка на конкурс супольных праектаў”.

Конкурсная прапанова можа быць пададзеная на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 30 снежня 2016 года.

З пераможцамі конкурсу будуць заключаныя грантавыя пагадненні да 10 студзеня 2017 года. Пагадненнем будзе вызначаны парадак і тэрміны фінансавання, пры гэтым першы транш у пачатку рэалізацыі складзе 80%, другі транш пасля заканчэння праекта і справаздачнасці – 20%.

Калі Вам неабходная дапамога пры падрыхтоўцы праекта, тлумачэнне або ўдакладненне якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задачаў і зместу конкурсу, Вы можаце атрымаць інфармацыю па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org  

Documents:

Tags:
Belarus-BY

Latest

April 11, 2019

Why is the Venice Commission study on NGO funding so important?

The Venice Commission expresses that “States must create an enabling environment in which associations can effectively operate and access funding, including foreign funding.” This comes in its review of standards applying to funding of NGOs within Council of Europe member states, published in March 2019.

April 10, 2019

Ukraine: Base juvenile justice reforms on international standards

Ukraine is in the process of reforming its system for juvenile justice. Advocating for these reforms to be based on international human rights standards, Mart, member of Educational Human Rights House Chernihiv, and Helsinki Foundation for Human Rights (HFHR, Poland) have undertaken a joint project with the Ukrainian Ministry of Justice.

April 10, 2019

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае каардынатара па нарошчванні патэнцыялу

Адным з важных стратэгічных напрамкаў БДПЧ з’яўляецца садзейнічанне ўзмацненню дзейнасці і нарошчванню патэнцыялу беларускіх праваабаронцаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Для развіцця дадзенага кірунку, а таксама нарошчвання крэатыву і пазітыву, БДПЧ шукае каардынатара па нарошчванні патэнцыялу, у чые кампетэнцыі будзе ўваходзіць наступнае: Распрацоўка канцэпцыі, праграмы, пошук экспертаў і арганізацыя трэнінгаў/семінараў па нарошчванню кампетэнцый; Сумесная праца […]