Узнагароджваюцца лаўрэаты “Свабоднай прэсы Ўсходняй Еўропы”

15 чэрвеня ў Нарвежскім Нобелеўскім інстытуце адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Свабодная прэса Ўсходняй Еўропы”. Журналісты і выданні з Расіі, Беларусі, Арменіі, Азербайджану і Украіны атрымаюць узнагароды за канструктыўную і адданую працу, нягледзячы на ціск, рэпрэсіі і цэнзуру.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання з праграмнай прамовай выступіць міністр замежных спраў Ёнас Гар Сцёрэ. Журналістка Марына Коктыш ад  беларускай газеты "Народная воля” выступіць з прамовай ад імя лаўрэатаў.

Для ўручэння падрыхтаваныя шэсць прэмій на агульную суму 70 000 еўра, якія будуць уручаныя чатыром журналістам, газеце і навінаваму парталу.  Фундацыя Дамоў правоў чалавека і Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт вылучылі на атрыманне ўзнагароды журналіста Заміна Гаджыева з Азербайджану, навінавы партал "А1 +" з Арменіі і штотыднёвую газету “Чарнавік”, што выходзіць ў Рэспубліцы Дагестан на Паўночным Каўказе. Узнагароджаныя таксама будуць Наталля Іванішына з Расіі і Наталля Лігачова з Украіны.

М.Коктыш: "Недзяржаўныя газеты на мяжы закрыцця"
Беларуская журналістка, намесніца галоўнага рэдактара газеты “Народная Воля” Марына Коктыш (на фота) таксама будзе ўзнагароджаная. Асабліва адзначаецца, што моцны бок Марыны Коктыш – правядзенне інтэрв’ю, дзе яна  “вядзе размовы пра сацыяльную палітыку і асабістае з кожным: ад крытыкаў рэжыму да прадстаўнікоў улады”. Коктыш асвятляла ход прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года і смела крытыкавала падрыў дэмакратычных і прававых прынцыпаў.

“Безумоўна, у нашай сённяшняй няпростай сітуацыі са СМІ, калі недзяржаўныя газеты апынуліся на мяжы закрыцця (у тым ліку, дарэчы, і „Народная воля“), гэтая прэмія — вялікая прыемнасць. Гэта знак увагі і падтрымкі з боку еўрапейскіх калег”, — зазначыла Марына Коктыш, каментуючы сваю перамогу.

***
Прэмія імя Герда Буцэрыюса, названая імем вядомага нямецкага юрыста, журналіста і выдаўца, заснаваная ў 1999 годзе фондамі «Вольнае слова » (Fritt Ord, Осла), і «Цайт-Штыфтунг Эбелін і Герда Буцэрыюса" (ZEIT-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius, Гамбург) і закліканая абараняць і падтрымліваць незалежныя сродкі масавай інфармацыі Ўсходняй Еўропы.

Прэміі прысуджаюцца ў мэтах умацавання ролі незалежных журналістаў і СМІ, нягледзячы на ​​рэпрэсіі і фінансавыя цяжкасці. Лаўрэатамі ўзнагароды могуць стаць як СМІ, так і асобныя журналісты з Беларусі, Украіны, Грузіі, Расіі і паўднёвага Каўказу, якія выступаюць у падтрымку свабоды прэсы, свабоды слова і ліберальнай грамадзянскай супольнасці. Ад кожнай краіны журы штогод абірае аднаго альбо некалькіх лаўрэатаў.

У папярэднія гады прэмію Цайта з беларускіх СМІ атрымлівалі: «Борисовские новости», «Новы час»,«Газета Слонімская», «Ежедневник», інфармагенцтва БелаПАН, «Белорусская деловая газета», «Салідарнасць», «Белорусский рынок», «Народная воля», «Свободные новости», «Наша Ніва», «Брестский курьер», «Витебский курьер-М», «Intex-press», «CDmag», Святлана Калінкіна, Мікола Маркевіч, Ася Трацюк.

Артыкулы па тэме

Беларускія ўлады пачалі паляванне на сацыяльныя сеткі

СМІ – "ахвярныя казлы" эканамічнага крызісу ў Беларусі

ААН заклікаюць прызначыць Спецдакладчыка па Беларусі

Tags:
Belarus-BY

Latest

November 19, 2018

Belarus needs “true desire” to improve human rights

Following its first review of Belarus in 21 years, the UN Human Rights Committee concluded that there are “many issues to address.” Human rights defenders warn that these findings need to translate to changes in the country.

November 12, 2018

Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»

У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і як знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».

November 6, 2018

Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.