Новая назва: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

31 ліпеня была афіцыйна зацверджаная новая назва Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні – Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Назва змененая ў гонар выбітнога праваабаронцы, аднаго з заснавальнікаў і першага прэзідэнта Беларускага Дома правоў чалавека, які у 2012 годзе памер пасля цяжкай і доўгай хваробы.

Барыс Звозкаў пайшоў з жыцця ў чэрвені 2012 года, пакінуўшы пасля сябе добрую славу: пры жыцці ён актыўна займаўся праваабарончай дзейнасцю, практычнай абаронай у палітычна матываваных судовых працэсах, удзельнічаў у экспертызе шэрагу законапраектаў, з 1998 года займаўся прававой асветай у галіне прэвентыўнай праваабароны. З самага пачатку Барыс Звозскаў быў сярод ініцыятараў і актыўных удзельнікаў працэсу стварэння і затым развіцця Беларускага дома правоў чалавека, у 2007-2010 гадах быў прэзідэнтам ДПЧ.

Прэзідэнт Беларускага ДПЧ Таццяна Рэвяка (на фота) адзначыла, што змена назвы- гэта знак павагі да прафесіяналізму і адданай працы Барыса Звозскава: "Сказаць проста, што Барыс Звозскаў быў першым прэзідэнтам ДПЧ — гэта вельмі мала. Ён быў яго стваральнікам, натхняльнікам, укладаў у яго шмат сіл і энергіі, свайго часу і здароўя. Наданне Беларускаму Дому правоў чалавека імені Барыса Ігаравіча – гэта толькі невялікі знак той удзячнасці і павагі да гэтага выбітнага і адначасова такога чалавечнага і сціплага калегі. Гэта яшчэ і пацверджанне працягу той традыцыі паважлівасці і прафесіяналізму, якую заклаў у аснову дзейнасці Дома Барыс Ігаравіч Звоскаў. І гэта памяць, якая застаецца ў нашых думках і сэрцах". 

 Барыс Звозскаў быў шырока вядомы і вельмі паважаны ў праваабарончай супольнасці Беларусі. Ён быў сумленным прафесіяналам, адданым сваёй справе, заўсёды гатовым прыйсці на дапамогу, забываючы пра свае патрэбы і праблемы.

"Ёсць людзі, якія пакідаюць добрую памяць і вялікую павагу да сябе, нават пакінуўшы нас. Іх справы працягваюць жыць, іх ідэі – развівацца, іх меркаванні застаюцца важнымі. Менавіта да такіх людзей належыць наш сябра і калега, праваабаронца Барыс Звозскаў. Вельмі сціплы ў жыцці, ён абараняў правы людзей, якім патрэбна дапамога, не чакаючы ўдзячнасці і прызнання. Шмат у чым дзякуючы ягонай паслядоўнасці і ўпартасці, паўстаў Беларускі Дом правоў чалавека,"- распавяла пра Барыса Звозкава  прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека Таццяна Рэвяка.

Барыс Звозскаў шмат працаваў з журналістамі і актывістамі па пытаннях абароны ў адміністрацыйных і крымінальных працэсах. Варта адзначыць той вялікі ўнёсак, які ён зрабіў у асвету і адукацыю ў галіне правоў чалавека сярод моладзі, юрыстаў, праваабаронцаў і адвакатаў.

Артыкулы па тэме

У Вільні прайшлі акцыі салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Спецдакладчык ААН сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі

Беларускі ДПЧ арганізаваў лекцыю па правах чалавека для беларускіх школьнікаў у Вільні

Tags:
Belarus-BY

Latest

July 16, 2019

HRC41: Joint NGO end of session statement

Some 16 human rights organisations, including Human Rights House Foundation, issued a joint statement on 12 July 2019, responding to the outcomes of the 41st session of the UN Human Rights Council.

July 11, 2019

HRC41: Concern about recent handling of protests in Georgia

On 11 July 2019, Human Rights House Foundation delivered a statement at the Human Rights Council expressing concern at the recent handling of peaceful protests in Georgia.

July 10, 2019

HRC41: Freedom of Expression in Crimea

In a statement to the UN Human Rights Council (HRC41) on 10 July 2019, HRHF focused on freedom expression in Crimea which has deteriorated since the beginning of the Russian occupation of the peninsula.