Logo BelHRH

Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 30 кастрычніка 2019 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі дзейнасці, накіраванай на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).

У рамках конкурса будуць падтрыманыя малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі. Памер гранта складае ад 2 000 да 5 000 эўра.

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

  • актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека, (прыярытэт для праектаў, скіраваных на даследванне ў грамадскай сферы);
  • адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;
  • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;
  • адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;
  • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
  • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
  • сафінансаванне ў памеры не менш за 5% ад бюджэту.

Падрабязна з умовами падачы заявак на конкурс і атрымання падтрымкі можна азнаёміцца ў прыкладзеным архіве файлаў.

Па ўсіх пытаннях звяртацца: grants.belarus@humanrightshouse.org

Latest

October 14, 2019

Кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый накіравала альтэрнатыўны даклад у межах UPR

Трэці цыкл Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) пройдзе ў рамках 36-й сэсіі Савета па правах чалавека ААН з 4 па 15 мая 2020 года ў Жэневе (Швейцарыя).

October 14, 2019

Вакансія каардынатара па міжнароднай адвакацыі

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае каардынатара па міжнароднай адвакацыі, які будзе адказваць за развіццё і імплементацыю стратэгіі адвакацыі БДПЧ.

October 11, 2019

Venezuela fails to meet criteria for HRC membership

In a joint statement, 54 international and Venezuelan organisations – including HRHF – raise concerns about Venezuela’s fitness to be a member of the UN Human Rights Council, calling on States at the UN General Assembly to safeguard the integrity of the Council.