Конкурс міні-грантаў для падтрымкі інавацыйных праектаў ў сферы абароны і прасоўвання правоў чалавека

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс міні-грантаў на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на павышэнне патэнцыяла супольнасці выпускнікоў праграмы ILIA-By.

Паважаныя выпускнікі адукацыйнай праграмы ILIA-By!

У межах пост-адукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By абвяшчаецца конкурс міні-грантаў на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на павышэнне патэнцыяла супольнасці выпускнікоў праграмы праз пошук інавацыйных падыходаў і метадаў працы ў галіне абароны правоў чалавека і падвышэння праваабарончай культуры ў грамадстве.

Заяўніком на конкурс можа выступіць выпускнік Праграмы; вітаюцца калектыўныя заяўкі ад некалькіх выпускнікоў. Максімальная сума гранта — 3000 еўра, праект мусіць мець тэрмін не болей за 6 месяцаў.

Задачы конкурса міні-грантаў:

  • паспрыяць пошуку інавацыйных форм і метадаў працы ў галіне абароны правоў чалавека;
  • пасадзейнічаць узаемадзейнню выпускнікоў Праграмы паміж сабой;
  • падвысіць бачнасць тых праблем у сферы правоў чалавека ў Беларусі, што маюць слабую прадстаўленасць у публічнай прасторы, уключаючы парушэнне правоў ўразлівых груп;
  • пасадзейнічаць міжсектаральнаму супрацоўніцтву паміж правабаронцамі і дзяржаўнымі ўстановамі, бізнес-структурамі, а таксама арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, якія не маюць якія не маюць праваабарончага кампанента ў сваёй дзейнасці.

Палажэнне конкурса, форму заяўкі і форму бюджэта вы знойдзеце па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 23:59 12 ліпеня 2020 году.

Прыкладная дата пачатку міні-праекта – з 15 жніўня 2020 года.

Дасылаць праектныя прапановы трэба па адрасе followupiliabelarus@gmail.com.Таксама па гэтым адрасе вы можаце задаць усе пытанні аб конкурсе і вашым ўдзеле ў ім.

Таксама нагадваем: каб добра падрыхтаваць праектную прапанову, можна прайсці дыстанцыйнае навучанне: трэнінг па стварэнні праектных прапановаў. Каб паўдзельнічаць у гэтым трэнінгу, запоўніце анкету па спасылцы (да 23.06.2020). 

Latest

September 22, 2020

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці.

September 18, 2020

New UN human rights investigative mechanism in Belarus must accompany political dialogue

After holding an urgent debate today to scrutinise the serious human rights violations surrounding the 9 August presidential election in Belarus, the UN took immediate action, mandating its most senior human rights official to outline a process for accountability in Belarus before the end of the year.