Digital security

Вакансія каардынатара Школы лічбавай бяспекі DSS375

Асноўная функцыя каардынатара — забеспячэнне адміністрацыйнай, інфармацыйна-лагістычнай і змястоўнай працы Школы лічбавай бяспекі DSS375 пры Беларускім доме правоў чалавека.

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае новага сябра нашай каманды ў Школу лічбавай бяспекі DSS375.

Калі вы — чалавек з глыбокім разуменнем інтэрнэт-тэхналогій, працы прыстасаванняў, якія мы выкарыстоўваем кожны дзень (кампутары, тэлефоны і г.д.) і сацыяльных сетак, у прыватнасці ў кантэксце лічбавай бяспекі і прыватнасці, мы будзем рады бачыць менавіта вас!

Мы б хацелі, каб вы змаглі ацаніць розныя тэхнічныя прылады і сістэмныя прыкладанні з пункту гледжання бяспекі, прыватнасці і выгоды выкарыстання для мэтавай аўдыторыі непрафесійных IT карыстальнікаў.

Мы шукаем чалавека, які здолее лёгка тлумачыць складаныя тэхнічныя пытанні ў практычным бытавым кантэксце. Будзем рады, калі ў вас будзе досвед працы ў некамерцыйнай арганізацыі і дакладнае разуменне працы з рознымі тыпамі пагроз у сферы лічбавай бяспекі.

Кола абавязкаў каардынатара:
• прасоўванне Школы лічбавай бяспекі DSS375 сярод мэтавых груп;
• пошук новых партнёраў праекта;
• агульная лагістычная, адміністрацыйная і інфармацыйная падтрымка ўсёй дзейнасці ў рамках Школы;
• сумесна са спецыялістамі Школы лічбавай бяспекі арганізацыя навучальных трэнінгаў і канферэнцый;
• арганізацыя ўзаемадзеяння і лагістычнай падтрымкі ўдзельнікаў трэнінгаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, мэтавых груп, трэнераў, экспертаў і партнёраў;
• арганізацыя і каардынаванне працы каманды Школы;
• падрыхтоўка перыядычных справаздач і праектных заявак;
• вядзенне праектнай дакументацыі;
• праца з праектамі Школы лічбавай бяспекі ў рамках стратэгіі БДПЧ;
• пераклад з/на рускую, беларускую, англійскую мовы;
• паездкі па Беларусі і за мяжу;
• іншыя функцыі ў рамках дзейнасці школы.

Неабходныя кампетэнцыi:
• Досвед працы і навучання лічбавай бяспецы ў некамерцыйным асяроддзі.
• Досвед фармавання і рэалізацыі навучальных праграм.
• Досвед праектнага менеджменту, уключаючы кіраванне бюджэтамі і арганізацыю мерапрыемстваў.
• Досвед правядзення даследаванняў і каардынацыі камунікацый на розных узроўнях.
• Разуменне патрэб і інтарэсаў непрафесійных IT-карыстальнікаў, асабліва ў сферы прыватнасці і прыватнасці дадзеных.
• Здольнасць ацэнкі розных інструментаў і прыкладанняў з пункту гледжання бяспекі, прыватнасці і выгоды выкарыстання.
• Разуменне і ўменне работы з сістэмамі лічбавай бяспекі.
• Веданне і выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій для абароны правоў чалавека.
• Добрыя навыкі міжасабовых стасункаў і здольнасць вырашэння праблем з выкарыстаннем практычнага падыходу.
• Здольнасць працы ў дынамічным, хутка зменлівым асяроддзі.
• Пільная ўвага да дэталяў і здольнасць працы ў сціслыя тэрміны.
• Магчымасць ездзіць у дзелавыя паездкі.
• Вольнае валоданне рускай і беларускай мовай, валоданне ангельскай мовай на высокім узроўні з магчымасцю размаўляць і пісаць.

Калі вам цікава паспрабаваць сябе на пазіцыі каардынатара школы лічбавай бяспекі DSS375,  дасылайце  рэзюмэ і матывацыйны ліст на адрас: belarus@humanrightshouse.org да 21 чэрвеня і, пры ўмове праходжання адборачнага тура, мы звяжамся з вамі.

Дадатковыя ўмовы:
Месца: Вільня, Літва / Мінск, Беларусь
Занятасць: 50%

Tags:
Belarus-BY

Latest

June 13, 2019

Human rights NGOs urge HRC to maintain scrutiny on Belarus

In a letter to member states of the Human Rights Council, HRHF and other international NGOs urge the Council to renew the mandate of the Special Rapporteur on Belarus. Further, they set out tangible steps that Belarus can take to address “systemic human rights challenges” in the country.

June 12, 2019

Threat to independence of judges in Serbia

Human Rights House Belgrade and its members have strongly condemned statements by the Serbian authorities directed against judge Miodrag Majic, who expressed his opposition to amendments to the country’s criminal code.

June 12, 2019

Two years on from alleged abduction, Afgan Mukhtarli investigation still not completed

Human Rights House Tbilisi, its member organisations, and a coalition of NGOs have issued a joint statement urging the  Georgian authorities to take all necessary measures to effectively investigate Afgan Mukhtarli’s alleged abduction and hold any offenders accountable.