#FreeSentsov: Беларускі дом правоў чалавека патрабуе вызвалення Алега Сянцова

Ва ўсім свеце ідзе акцыя салідарнасці з украінскім рэжысёрам Алегам Сянцовым #FreeSentsov. Сёння – роўна трыццаць дзён, як ён трымае галадоўку. Беларускі дом правоў чалавека імя Б.Звозскава патрабуе неадкладнага вызвалення вязня.

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў быў арыштаваны ў Сімферопалі ў маі 2014 года расійскімі службамі бяспекі і асуджаны на 20 гадоў. Расійскі суд абвінаваціў яго ў тым, што ён стварыў у Крыме тэрарыстычнае таварыства і кіраваў ім, зладзіў замах на набыццё выбуховых прыладаў і незаконнае захаванне агняпальнай зброі, у двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднога тэракта. Алег Сянцоў адбывае тэрмін у цяжкіх умовах: у калоніі строгага рэжыму “Белы мядзьведзь”, якая знаходзіцца за Палярным колам. Сваю віну ўкраінскі рэжысёр не прызнаў.

Мы заклікаем кожнага неабыякавага чалавека прыцягнуць увагу да галадоўкі Алега Сянцова і змясціць у сацыяльных сетках фота з хэштэгам #FreeSentsov.

Latest

November 12, 2018

Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»

У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і як знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».

November 6, 2018

Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.

October 29, 2018

Расшифровка трансляции рассмотрения доклада Беларуси на 124 сессии КПЧ ООН. День 1

8 и 9 октября 2018 года в Женеве на 124 сессии Комитета по правам человека ООН рассматривали доклад Беларуси, который государство представило впервые за 20 лет.