Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Партнёры

Belarus Watch (ByWatch)

Тэлефон / факс:
 +370 5 2313285

Адрас:
Pilies str. 42-9

Belarus Watch (неафіцыйны пераклад "Беларускі дазор") - гэта няўрадавая арганізацыя, заснаваная ў Вільні, што займаецца рознабаковай дзейнасцю ў галіне сувязяў Літвы з Беларуссю.

Асноўная мэта ByWatch - пабудзіць Літву да актыўнай дзейнасці ў справе перадачы дэмакратычнага досведу ды ўзмацнення дэмакратычнай супольнасці ў Беларусі.

Таксама ByWatch займаецца назіраннем за выбарамі і прасоўваннем свабоды руху. »

Civil Rights Defenders

Тэлефон / факс:
 +46 8 545 277 30
 +46 8 545 277 50

Адрас для наведванняў:
Stora Nygatan 26
SE 111 27 Stockholm
Sweden

Ужо больш як чвэрць стагоддзя мы баронім грамадзянска-палітычныя правы чалавека. Мы заўсёды аказвалі дапамогу, падтрымку і ахову асобным праваабаронцам у розных кутках свету і ў той жа час дамагліся паляпшэння становішча соцень тысяч чалавек. »

Беларускі праўны партал

Створаны і распачаў працу ў 2007-2008 гадах, развіваецца як інфармацыйна-камункацыйная, навасная й адукацыйная пляцоўка па праблемах імплементацыі міжнародных нормаў права ва ўнутранае заканадаўства Беларусі, для падтрымкі і развіцця праўнага інфаабмену ды ўзаемадзеяння паміж прафесіяналамі права ў гэтым кірунку, а таксама пашырэння праўных ведаў і культуры ў грамадстве. »

Беларускі Хельсінкскі Камітэт

Тэлефон / факс:
 +37517 222 48 01
 +37517 222 48 00

Адрас для карэспандэнцыі:
220036 г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68, офіс 1201

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” – гэта незалежнае, непалітычнае, некамерцыйнае грамадскае аб’яднанне, партнёр Савета Еўропы, актыўны ўдзельнік міжнароднага хельсінкскага руху, сябра Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
БХК заснаваны 1 лістапада 1995 года (дата рэгістрацыі аб’яднання) як рэакцыя на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі. Абняслаўленне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга стала своеасаблівым каталізатарам для стварэння праваабарончай арганізацыі. Заснавальнікамі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: Васіль Быкаў (першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман і інш. Першай старшынёй аб’яднання была Таццяна Процька. Сёння ў РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” каля 350 сябраў, прадстаўнікі БХК працуюць у 14 гарадах рэспублікі. Сваёй місіяй РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” бачыць абарону правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, садзейнічанне развіццю праваабарончых ініцыятываў і прававой свядомасці грамадзянаў, садзейнічанне падрыхтоўцы высокакваліфікаваных юрыдычных кадраў, удзел у выхаванні нацыянальнай эліты. »

Беларуская асацыяцыя журналістаў

Тэлефон / факс:
 +375 17 203-63-66
 +375 17 203-63-66

Адрас для наведванняў:
220030, Мінск, Беларусь,
пл.Свабоды 17-304

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" - добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб'яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. БАЖ дзейнічае з восені 1995 года і налічвае сёння больш за 1200 сябраў, якія працуюць у розных перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх кампаніях. »

Грамадзянская Беларусь

Тэлефон / факс:
 +420 222 955 586
 +420 224 813 460

Адрас для карэспандэнцыі:
Belohorska 27
Prague, CZ-16900
Czech Republic

Міжнароднае аб’яднаньне Грамадзянская Беларусь было заснавана ў 2004 годзе з мэтай усебаковай падтрымкі дэмакратычных ініцыятываў і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці на Беларусі. »

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт

Тэлефон / факс:
 +370 5 2639650
 +370 5 2639651

Адрас для наведванняў:
Таўра, 12
LT-01114 Вільнюс, Літва

Універсітэт быў створаны ў 1992 годзе ў Менску невялікай групай інтэлектуалаў, якія кінулі выклік кансерватыўным традыцыям савецкай вышэйшай школы. Хутка універсітэт ператварыўся ва ўстанову, якая стала ў шэраг нацыянальных лідэраў інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі універсітэцкай адукацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У 2004 годзе універсітэт быў вымушаны спыніць сваю дзейнасць у Беларусі. Аднак дзякуючы палітычнай, арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Літоўскага Ураду, Еўрапейскай Камісіі, урадаў, грамадскіх арганізацый і фондаў ЗША і краін Еўрапейскага Саюзу, ЕГУ змог аднавіць сваю дзейнасць у Літве і ўвосень 2005 году пачаць рэалізацыю праграм бакалаўрскай і магістарскай падрыхтоўкі для студэнтаў з Беларусі. У лютым 2006 году Урад Літвы надаў ЕГУ статус літоўскага універсітэта. »

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Праваабарончы цэнтр «Вясна» -- няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву “Вясна-96”. 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Уяўляе сабой рэспубліканскае аб’яднаньне, па ўсёй краіне колькасьць сябраў складае каля 200 чалавек. Рашэньнем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіраньні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” было безпадстаўна пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі, а 6 сакавіка 2004 году ПЦ “Вясна” быў прыняты ў Міжнародную Федэрацыю Правоў Чалавека (FIDH). »

Сетка "Вучоныя пад пагрозай"

Тэлефон / факс:
 +1-212-998-2179
 +1-212-995-4402

Адрас для карэспандэнцыі:
Scholars at Risk Network
c/o New York University
194 Mercer Street, Room 410
New York, New York 10012, USA

Міжнародная сетка універсітэтаў і каледжаў "Навукоўцы пад пагрозай" абараняе навукоўцаў, якіх пераследуюць за іх словы, ідэі і месца ў грамадстве. Сетка "Навукоўцы пад пагрозай" выступае ў абарону акадэмічнай свабоды, правоў навукоўцаў і іх аб'яднанняў ва ўсім свеце. »

You need to upgrade your Flash Player to view interactive map

Перамяшчэнне па старонцы