Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Звароты

Зварот аб смяротным пакаранні двух грамадзян Рэспублікі Беларусь

14 красавіка сябры Сеткі дамоў правоў чалавека, а таксама шэраг міжнародных праваабарончых арганізацый прынялі зварот у сувязі з стаўшым вядомым фактам смяротнага пакарання двух грамадзянаў Беларусі - Андрэя Жука і Васіля Юзэпчука. Падпісанты выказваюць абуранасць як самім фактам чарговага прымянення вышэйшай меры пакарання, так і ігнараваннем Беларусі яе міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека. 16 IV 2010 »

Зварот аб арыштах праваабаронцаў

Сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека і іншых праваабарончых арганізацый занепакоеныя паведамленнямі аб арыштах вядомых беларускіх праваабаронцаў, сябраў арганізацыі "Вясна". Арышты з’яўляюцца новым інструментам запалохвання праваабаронцаў, якія адкрыта выказваюць пазіцыю непрымання смяротнага пакарання ў Беларусі, і прыцягваюць да праблемы ўвагу міжнароднай супольнасці. 26 III 2010 »

Зварот аб выкраданні актывістаў

Сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека занепакоеныя паведамленнямі аб ажыццяўленні выкраданняў маладзёвых актывістаў, якія адбываліся ў Беларусі апошнім часам. Выкраданні з’яўляюцца новым інструментам запалохвання актывістаў, якія арганізавана і адкрыта становяцца ў апазіцыю да цяперашніх беларускіх уладаў. Ціск на іх – гэта парушэнне свабоды слова, права на свабоду сходаў і аб’яднанняў. 16 XII 2009 »

You need to upgrade your Flash Player to view interactive map

Перамяшчэнне па старонцы