Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Аб прэміі ад беларускай праваабарончай супольнасці

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко.

панядзелак, 07 лістапада 2016

За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і на сённяшні дзень з'яўляецца прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае лепшага праваабаронцу года, лепшага журналіста года, лепшага адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. -- лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года.

Арганізацыямі су-заснавальніцамі прэміі з'яўляюцца Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Грамадская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, Камітэт "Салідарнасць"Праваабарончы альянс, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Прававая дапамога насельніцтву, Прававая ініцыятыва, Цэнтр прававой трансфармацыі.  

Лаўрэаты прэміі ад праваабарончай супольнасці мінулых гадоў:

2016 год: Сяргей Драздоўскі, Офіс па правах людзей з інваліднасцю (праваабаронца года); Адар'я Гуштын ды Зміцер Дрозд (журналісты года), Інтэрнэт-часопіс "Імены" (лепшая праваабарончая ініцыятыва). 

2015 год
: Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр "Вясна" (праваабаронца года); Зміцер Лукашук, Еўрапейскае радыё для Беларусі (журналіст года); Валеры Шчукін (асоба года).

2014 год: Алена Танкачова, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend (праваабаронца года); Алена Панкратава, аўтарка цыкла перадач «Свабода ў турмах», а таксама сайта "Вясны" (журналіст года); Людміла Казак (адвакат года).

2013 год: Андрэй Бандарэнка, "Платформа" (праваабаронца года); журналісты, якія робяць праграму "Маю права" на тэлеканале "Белсат" (журналісты года); Гары Паганяйла, Беларускі Хельсінкскі камітэт (адвакат года). 

2012 год: Любоў Кавалёва (праваабаронца года); Анджэй Пачобут, "Gazeta Wyborcza" (журналіст года); Аліна Шостак і Альвіна Дрыго (адвакаты года).

2011 год: Алесь Бяляцкі, "Вясна" (праваабаронца года); фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін (журналісты года); Марына Кавалеўская і Дар'я Ліпкіна (адвакаты года).

2009 год: Раман Кісляк (праваабаронца года); Алег Груздзіловіч, "Радыё Свабода" (журналіст года); Павал Сапелка (адвакат года).

2008 год: Барыс Звозскаў, Прававая ініцыятыва (праваабаронца года); Сямён Печанко, "Наша Ніва" (журналіст года); Тамара Сідарэнка (адвакат года).

You need to upgrade your Flash Player to view interactive map

Перамяшчэнне па старонцы