Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Каляндар

12 VII
2017
Вільня

Конкурс на правядзенне знешняй ацэнкі праекта

Беларускі дом правоў чалавека імя Б.Звозскава абвяшчае конкурс на правядзенне знейшняй ацэнкі праекта. »

25 III
2017
Вільня

Святкуем Дзень Волі разам!

Запрашаем разам адсвяткаваць Дзень Волі 25 сакавіка ў Вільні. »

09 XII
2016
Вільня

Прэзентацыя дакументальнага фільма "Балтыйскі покер. Якая гульня ў Пуціна?" ў Вільні

9 снежня ў 19:00 у гатэлі Artis (Totorių g. 23 ) адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма пра ўплыў Расеі на грамадска-палітычную сітуацыю ў краінах Балтыі і дыскусія з аўтарам, журналісткай Сандрай Ужуле-Фонс. »

01 XII
2016
Вільня

Фотавыстава "Скрадзеныя дні"

Выстава Максіма Сарычава «Скрадзеныя дні» размяшчаецца ў камеры №8 былой турмы КДБ у Вільні (Музей ахвяр генацыду). Гэта першая вялікая выстава праекта, якая адкрылася 1 снежня і будзе даступная да 12 сакавіка 2017 года. Дапамогу ў арганізацыі выставы аказала Валанцёрская служба праваабарончага цэнтру "Вясна". »

21 XI
2016

Паўторны конкурс супольных міні-праектаў беларускіх праваабарончых арганізацый і ініцыятыў

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава пры экспертнай падтрымцы Цэнтра прававой трансфармацыі і Асамблеі НДА Беларусі абвяшчае конкурс на падтрымку супольных міні-праектаў беларускіх праваабарончых арганізацый і ініцыятыў. »

17 X
2016

Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава сумесна з партнёрскімі арганізацыямі абвяшчае конкурс на падтрымку сумеснай дзейнасці, накіраванай на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні; абарону правоў чалавека, у тым ліку грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных, культурных і іншых правоў, а таксама на садзейнічанне магчымасці ўразлівых груп карыстацца сваiмі правамі. »

22 IX
2016
Warsaw

Side Event during the OSCE Human Dimension Implementation Meeting 2016

Assembly of Pro-Democratic NGOs of Belarus, Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House and Legal Transformation Centre "Lawtrend" in cooperation with the Belarusian domestic election observation group, cordially invite you to a Side Event during the OSCE Human Dimension Implementation Meeting 2016 »

13 IX
2016
Вільнюс

Прэс-канферэнцыя па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі

13 верасня 2016 г. у 12:00 у Беларускім доме правоў чалавека ім. Б.Звозскава адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у Беларусі 11 верасня 2016 года. »

22 VIII
2016

Падтрымка публічных дыскусій Беларускім домам правоў чалавека ім. Б. Звозскава

На працягу многіх гадоў беларускія праваабаронцы адзначаюць недахоп пляцовак і сустрэч для абмеркавання важных пытанняў у галіне правоў чалавека. Беларускі дом правоў чалавека хацеў бы паспрабаваць крыху палепшыць гэтую сітуацыю і гатовы аказаць падтрымку праваабарончым арганізацыям і ініцыятывам у правядзенні публічных дыскусій у Беларусі па важных пытаннях правоў чалавека. »

01 VI
2016

Конкурс міні-праектаў для правядзення стратэгічнага планавання праваабарончымі арганізацыямі

Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава абвяшчае конкурс міні-праектаў для правядзення стратэгічнага планавання беларускімі праваабарончымі арганізацыямі і ініцыятывамі. Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца ўзмацненне праваабарончых арганізацый, развіццё і ўкараненне стратэгічнага планавання ў іх дзейнасць для прасоўвання каштоўнасцяў правоў чалавека і абароны ахвяр парушэнняў правоў чалавека, узмацнення ўстойлівага развіцця ва ўмовах існуючых абмежаванняў свабоды сходаў і асацыяцый у Беларусі. »

04 V
2016
Вильнюс

Презентация книги «Травля»

4 мая состоится презентация книги «Травля» писателя и журналиста, Лауреата «Русской премии» 2014 года Саши Филипенко. »

11 IV
2016

Принимаются заявки на участие в обучении в рамках программы ILIA

Белорусский дом прав человека им. Бориса Звозскова объявляет набор участников в образовательный проект “Международные стандарты - в национальную практику” (Bring International Standards Home), который реализуется в рамках программы Cети домов прав человека “Международное право для защиты общественных интересов”. Участие в Проекте дает возможность научиться применять международные стандарты прав человека на национальном и международном уровнях. »

25 III
2016
Вільня

СВЯТКУЕМ ДЗЕНЬ ВОЛІ РАЗАМ!

25 сакавіка 2016 года ў Вільні ўсе беларусы збяруцца разам, каб адсвяткаваць Дзень Волі. Гэта памятная дата будзе адзначана шэрагам разнастайных мерапрыемстваў. »

26 II
2016
Вильнюс

Конференция ILIA: Экспертная дискуссия о международном праве прав человека

В общей сложности 115 юристов из пяти стран приняли участие в третьем цикле программы Сети домов прав человека "Международное право для защиты общественных интересов", из которых 82 выпускника будут награждены дипломами и сертификатами, а 24 наиболее успешных выпускника примут участие в заключительной конференции в Вильнюсе. »

18 II
2016

Конкурс на правядзенне сацыялагічнага даследавання

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс на правядзенне сацыялагічнага даследавання. »

01 XII
2015
Вільнюс

Прэзентацыя кнігі беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча “Няскораны Марыніч”

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава мае гонар запрасіць Вас на прэзентацыю кнігі беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча “Няскораны Марыніч”. Прэзентацыя кнігі, прысвечанай Міхаілу Марынічу, беларускаму дыпламату, а потым і палітвязню, пройдзе 1 снежня ў 15.00 у Беларускім ДПЧ імя Б.Звозскава (Вільнюс, вул.Латака, 3). »

16 XI
2015
Вільнюс

Прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску»

16 лістапада а 18.30 ў Доме правоў чалавека ў Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску». Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта пры падтрымцы Беларускага Дома правоў чалавека. »

13 X
2015
Вільнюс

Прэс-канферэнцыя па выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2015 г.

13 кастрычніка 2015 г. у Беларускім доме правоў чалавека ім. Б.Звозскава адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка 2015 года. »

07 X
2015
Вільнюс

Дыскусія «Забойства па прысудзе ...»

7 кастрычніка ў 16:00 Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў партнёрстве з праваабарончай арганізацыяй Freedom House і Музеем ахвяр генацыду арганізуюць у Вільні дыскусію «Забойства па прысудзе ...». Мерапрыемства пройдзе ў Музеі ахвяр генацыду (Auku g.2) у межах тыдня супраць смяротнага пакарання, арганізаванага кампаніяй «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» з 5 па 10 кастрычніка і прымеркаванага да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання. »

04 VIII
2015
Вільня

4 жніўня - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня ў Вільні пройдзе акцыя на знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў. Менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. І хоць ён быў датэрмінова вызвалены ў 2014 годзе, ціск на праваабаронцаў і актывістаў не спыніўся. Як мінімум 6 палітвязняў застаецца за кратамі ў Беларусі, і ў свеце надыходзячых выбараў Прэзідэнта, якія прызначаныя на 11 кастрычніка, няма гарантый, што новых выпадкаў пераследу па палітычных матывах не будзе. »

16 VI
2015

Мерапрыемствы ў межах праваабарончай працы па сітуацыі ў Азербайджане

Фундацыя дамоў правоў чалавека правядзе мерапрыемствы ў Жэневе (16 чэрвеня 2015 г.) і ў Страсбургу (23 чэрвеня 2015) у межах праваабарончай працы па сітуацыі ў Азербайджане ў ААН і Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. »

28 V
2015
Вильнюс

Презентация «Психиатрия и права человека в Республике Беларусь: законодательство и практика»

28 мая в 13:00 в Беларуском доме прав человека им. Б. Звозскова (Vilnius, Latako 3) состоится презентация «Психиатрия и права человека в Республике Беларусь: законодательство и практика» с участием экспертов из Беларуси, Польши и США. В рамках презентации будет представлена информация об актуальной ситуации с соблюдением прав человека в области психиатрии в Беларуси: законодательство, правоприменительная практика, особенности белорусской реальности. Также будут представлены рекомендации, подготовленные международными экспертами. »

16 IV
2015
Вільня

Паказ фільма "Банда"

Фільм будзе паказаны на рускай мове з англійскімі субтытрамі. Абмеркаванне з перакладам з/на англійскай/ беларускай будзе мадэраваць спадар Віціс Юрконіс, праектны дырэктар Freedom House ў Літве. »

25 III
2015
Вільня

25 сакавіка - святкаванне Дня Волі ў Вільні

25 сакавіка ў Вільні пройдзе традыцыйнае святкаванне Дня Волі. У праграме запланавана ўскладанне кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, дыскусія «2015 год у Беларусі – калі геапалітыка бярэ верх над каштоўнасцямі дэмакратыі» у Сейме Літоўскай Рэспублікі ды вечаровы канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна. »

14 I
2015
Вільнюс

Прэзентацыя кнігі беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча “Найноўшая гісторыя ў асобах”

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава мае гонар запрасіць вас на прэзентацыю кнігі беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча “Найноўшая гісторыя ў асобах”. У кнізе сабраныя нарысы пра 70 вядомых у Беларусі і за яе межамі людзей, якія на працягу апошніх 15-20 гадоў мелі непасрэднае дачыненне да найноўшай беларускай гісторыі. Прэзентацыя пройдзе 14 студзеня ў 15.00 у Беларускім ДПЧ імя Б.Звозскава (Вільнюс, вул.Латака, 3). »

09 XII
2014
Вільнюс

Дыскусія і адкрыццё фотавыставы, прымеркаваныя да Дня правоў чалавека

Беларускі Дом правоў чалавека сумесна з Freedom House запрашае вас на дыскусію “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: выклікі і чаканні напярэдадні 2015 года” і адкрыццё выставы "Вышэйшая мера". Мерапрыемства, арганізаванае з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, адбудзецца 9 снежня ў 14:00 у Еўрапейскім інфармацыйным бюро Сойма Літоўскай Рэспублікі (Вільнюс, пр-т Гедыміна, 53, будынак 3). Мовы мерапрыемства - руская і англійская з перакладам на літоўскую. »

26 IX
2014
Вільнюс

Адкрыццё фотавыставы “Рэвалюцыя годнасці – у эпіцэнтры падзей»

26 верасня ў 15.00 у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава адбудецца адкрыццё фотавыставы “Рэвалюцыя годнасці – у эпіцэнтры падзей», у межах якой будуць прадстаўленыя здымкі кіеўскіх пратэстаў канца 2013- пачатку 2014гг. ад фотакарэспандэнта Марыяны Хардзі(Чарнігаў, Україна). »

04 VIII
2014

Международный день солидарности с гражданским обществом Беларуси

4 августа – Международный день солидарности с гражданским обществом Беларуси. Именно в этот день в 2011 году в Минске был задержан известный белорусский правозащитник Алесь Беляцкий. 21 июня 2014 г. Алесь Беляцкий был внезапно освобожден по амнистии, но в Беларуси остаются другие политзаключенные и нет гарантий, что новых преследований по политическим мотивам не будет. »

04 VII
2014

Аб'яўляецца конкурс на ўдзел у інфармацыйнай паездцы ў Кіеў

Belarus Watch аб'яўляе конкурс на ўдзел у інфармацыйнай паездцы ў Кіеў, якая адбудзецца з 20 па 25 ліпеня. »

01 VII
2014

Продление конкурса на участие в программе «Международное право для защиты общественных интересов»

Объявлен третий набор (2014-2015) адвокатов и юристов из Азербайджана, Беларуси, Молдовы, России и Украины для участия в программе дистанционного обучения международному праву прав человека. Обучение длится один год и осуществляется в рамках проекта Сети домов прав человека «Международное право для защиты общественных интересов. Дистанционное обучение адвокатов правам человека». »

01 VII
2014

Конкурс на участие в программе «Международное право для защиты общественных интересов"

Объявляется третий набор (2014-2015) адвокатов и юристов из Азербайджана, Беларуси, Молдовы, России и Украины для участия в программе дистанционного обучения международному праву прав человека. Обучение длится один год и осуществляется в рамках проекта Сети домов прав человека «Международное право для защиты общественных интересов. Дистанционное обучение адвокатов правам человека». »

27 VI
2014
Вільнюс

Прэс-канферэнцыя Алеся Бяляцкага ў Вільні

У пятніцу, 27 чэрвеня, ў 12.30 ў Беларускім доме правоў чалавека імя Б. Звозскава (Вільнюс, вул. Латака 3) адбудзецца прэс-канферэнцыя былога палітзняволенага, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і аднаго з засннавальнікаў ДПЧ Алеся Бяляцкага. »

02 VI
2014
Вильнюс

Конференция «Адвокаты: защита прав человека и гарантии осуществления профессиональной деятельности»

2-3 июня 2014 года, в Вильнюсе пройдет конференция «Адвокаты: защита прав человека и гарантии осуществления профессиональной деятельности» для практикующих адвокатов и юристов из Азербайджана, Беларуси, Молдовы, России и Украины. Участниками конференции станут выпускники проекта Сети домов прав человека "Международное право в правозащитной деятельности. Дистанционное обучение адвокатов правам человека ", а также эксперты из профессиональных ассоциаций адвокатов Европы и США. »

02 VI
2014
Вильнюс, Литва

Международная конференция выпускников проекта "Дистанционное обучение адвокатов правам человека"

Сеть домов прав человека и партнеры из стран-участниц проекта «Международное право для защиты общественных интересов. Дистанционное обучение адвокатов правам человека» объявляют конкурс на участие в международной конференции проекта, которая состоится в Вильнюсе (Литва) 2-3 июня 2014 года. »

16 V
2014

Абвешчаны нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў “ТВОЙ СТЫЛЬ”

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя журналісты і журналісты-пачаткоўцы са стажам працы да 3 год. Арганізатарамі конкурсу з‘яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. »

16 V
2014
Гродна

Запрашаем на Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна!

Фестываль моладзевай журналістыкі пройдзе ў Гродне ўжо ў бліжэйшыя выходныя 16-18 мая. Ужо з’явілася падрабязная ПРАГРАМА мерапрыемства – з выставамі, майстар-класамі, прэзентацыямі і ток-шоў, а таксама канцэртам. Арганізатарамі Фестывалю з‘яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. »

25 III
2014
Вільня

25 сакавіка ў Вільні пройдзе традыцыйнае святкаванне Дня Волі

25 сакавіка ў Вільні пройдзе традыцыйнае святкаванне Дня Волі. У гэты дзень 96 гадоў таму была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. »

18 II
2014
Великий Новгород

Конференция «Бесплатная правовая помощь: вызовы и формы реализации»

18-19 февраля 2014 года в Великом Новгороде пройдет конференция «Бесплатная правовая помощь: вызовы и формы реализации» для практикующих адвокатов и юристов из Азербайджана, Беларуси, Молдовы, России и Украины. Конференция будет проходить в Малом зале Новгородской областной филармонии им. А.С. Аренского, по адресу: Великий Новгород, Кремль, 8. »

29 XI
2013
Вільня, Літва

Круглы стол: Як садзейнічаць прасоўванню правоў чалавека ў Беларусі?

29 лістапада ў межах BўRoom у Вільні пройдзе круглы стол па выніках Саміта Усходняга Партнёрства: Як садзейнічаць прасоўванню правоў чалавека ў Беларусі? Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць бягучую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і шляхі павышэння станоўчага стаўлення і павагі да правоў чалавека ў краіне. »

28 XI
2013
Вільня

Bў-ROOM - крэатыўная грамадзянская прастора

Лепшыя грамадзянскія актывісты Беларусі падрыхтавалі Bў-ROOM - крэатыўную грамадзянскую прастору, што супадзе з Віленскім самітам. Мерапрыемства, якое адбудзецца 28-29 лістапада, прыцягне увагу да грамадзянскай актыўнасці і узаемадзеяння з Беларуссю - бліжэйшым геаграфічным суседам Еўрапейскага саюза, што упарта застаецца па-за межамі Усходняга партнёрства. »

26 X
2013
Вільня

ІІІ Беларускі правабарончы форум

ІІІ Беларускі правабарончы форум адбудзецца 26-27 кастрычніка 2013 года ў Вільні. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны прадстаўнікі беларускіх правабарончых арганізацыяў, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры. »

05 X
2013

“Апошні золак”. Музыка ратуе жыцці

Прэм’ера музычнага праекту “Апошні золак”, удзельнікі якога выступаюць за спыненне практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі, адбудзецца 5 кастрычніка ў жывым эфіры партала TUT.by і інтэрнэт-выданняў Naviny.by і "Наша ніва". Пачнецца трансляцыя ў 19 гадзін па беларускім часе. »

03 X
2013
Варшава

Агляд правоў чалавека ў Беларусі: бягучае становішча

Прадстаўнікі FIDH і беларускіх НДА абмяркуюць бягучую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі - будзе прадстаўленая самая актуальная інфармацыя ад беларускіх праваабаронцаў і іхміжнародных калегаў. Дакладчыкі закрануць тэмы, што выклікаюць найбольшы клопат пра беларускіх праваабаронцаў. »

01 IX
2013
Вільня

Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозкава запрашае да супрацоўніцтва валанцёраў

Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозкава заклікае людзей з актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй, гатовых прысвяціць свае высілкі і час валанцёрскай працы і зацікаўленых у набыцці вопыту, новых знаёмстваў і ведаў, далучыцца да каманды валанцёраў-практыкантаў. »

04 VIII
2013
Vilnius

4 жніўня - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4-5 жніўня 2013г. у Вільні пройдзе шэраг акцый, прысвечаных чарговай гадавіне арышту вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі. »

01 VI
2013
Вільня

EOTP абвяшчае набор на навучальны курс і ўдзел у міжнародных місіях па назіранні за выбарамі

Маладыя людзі, якія жадаюць атрымаць досвед назірання за выбарамі і ў далейшым далучыцца да каманды назіральнікаў у Беларусі, запрашаюцца да ўдзелу ў праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (EOTP). »

28 V
2013
Вільня

Беларуска-літоўскі фестываль небюджэтнага кіно - "toKino"

З 28 траўня да 1 чэрвеня ў Вільні (Літва) пройдзе беларуска-літоўскі фестываль небюджэтнага кіно - "toKino". "toKino" - гэта фестываль небюджэтных фільмаў, створаных на сродкі аўтараў або ў рамках кінаклубаў, некамерцыйных і неінстытуцыяналізаваных праектаў. »

28 V
2013
Вільня

Праграма фестываля "toKino"

З 28 траўня да 1 чэрвеня ў Вільні (Літва) пройдзе беларуска-літоўскі фестываль небюджэтнага кіно - "toKino". "toKino" - гэта фестываль небюджэтных фільмаў, створаных на сродкі аўтараў або ў рамках кінаклубаў, некамерцыйных і неінстытуцыяналізаваных праектаў. »

15 V
2013

Программа «Международное право для защиты общественных интересов» объявляет набор участников

Белорусский дом прав человека начинает набор в группу по изучению международного права прав человека в рамках программы “Международное право для защиты общественных интересов” Международной сети домов прав человека (проект "Имплементация де-факто международных обязательств Республики Беларусь в области гражданских прав и свобод"). »

13 V
2013
Вильнюс, Литва

Финальная международная конференция проекта "Дистанционное обучение адвокатов правам человека"

Финальная конференция проекта "Международное право для защиты общественных интересов. Дистанционное обучение адвокатов правам человека" (ILIA-EHREL) проводится для самых успешных участников из Азербайджана, Беларуси, Молдовы, России и Украины. »

15 IV
2013
Вільня

Прагляд фільма "Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс" і дыскусія

15 красавіка літоўскі кінафестываль "Нязручнае кіно" і Беларускі Дом правоў чалавека запрашаюць на прэм’ерны прагляд фільма пра катаванні і выпадкі жосткага стаўлення да людзей з боку супрацоўнікаў сілавых структур ў Беларусі і дыскусію з рэжысёрам і героямі фільма пасля прэм’еры. »

25 III
2013
Vilnius

"Беларускі тыдзень" у Вільні

З 25 па 30 сакавіка ў Вільні пройдзе “Беларускі тыдзень”. У праграму святочнага тыдня ўключаны розныя мерапрыемствы, якія распачнуцца з урачыстага святкавання Дня Волі 25 сакавіка. »

08 I
2013
Вільня

Прэм'ера фільма "Сукенка" і рэсурснага пакета «Гендэрны лікбез»

Беларускі дом правоў чалавека мае гонар запрасіць Вас на прэм'ерны паказ фільма "Сукенка" і рэсурснага пакета «Гендэрны лікбез» для навучання дарослых па пытаннях гендэрнай адчувальнасці, створанага беларускімі ўдзельніцамі і экспертамі праекта "Развіццё гендэрнай адчувальнасці ў Беларусі". »

22 X
2012
Vilnius

Дискуссия «Можно ли мечтать в стране Стабильности?»

Литовский центр за права человека и Белорусский Дом прав человека приглашают вас на просмотр фильма «Белорусская мечта» и на дискуссию «Можно ли мечтать в стране Стабильности?» 22 октября в 18:00 в кинотеатре Skalvia (A. Goštauto g. 2/15). »

29 IX
2012
Москва

Свобода слова и ассоциаций: От теории к практике. Региональная конференция

29-30 сентября 2012 года в Москве состоится региональная конференция «Свобода слова и ассоциаций: От теории к практике» для адвокатов, правозащитников и экспертов из Азербайджана, Беларуси, Молдовы, Украины, России. »

18 IX
2012

Прием заявок для участия в обучении юристов/адвокатов

Секретариат Международной сети домов прав человека – Фонд домов прав человека – начинает набор белорусских юристов/адвокатов в группу по изучению международного права прав человека в рамках программы «Международное право для защиты общественных интересов». »

13 IX
2012
Vilnius

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» запрашае прыняць удзел у назіранні за выбарамі

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», што рэалізуецца ў партнёрстве арганізацыяй «BelarusWatch», Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Беларускім домам правоў чалавека, запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, якія адбудуцца 23 верасня 2012 г. »

06 VIII
2012
Вільня

Актывісты патрабуюць ад Лукашэнкі спынення палітычна матываваных пераследаў

Літоўскія і беларускія грамадскія актывісты прыйдуць да сцен амбасады Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы ў панядзелак, 6 жніўня, каб выказаць салідарную падтрымку вядомаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі. »

11 V
2012
Вільня

Публічная лекцыя ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні

Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!» запрашае Вас на публічную лекцыю ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні. Лекцыя адбудзецца 11 мая ў пятніцу ў 14.00 у Беларускім Доме правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Latako g. 3). »

19 III
2012
Vilnius

У Вільні пройдзе “Беларускі тыдзень”

З 19 па 25 сакавіка ў Вільні пройдзе “Беларускі тыдзень”. У праграму святочнага тыдня ўключаны розныя мерапрыемствы, якія завершацца святкаваннем Дня Волі. »

21 II
2012

Перенос даты объявления результатов набора в проект дистанционного обучения адвокатов

Секретариат международной Сети домов прав человека сообщает, что в связи с поступлением большого количества заявок на участие в программе дистанционного обучения адвокатов и юристов международному праву прав человека и необходимостью продлить срок рассмотрения поступивших документов, объявление о решении конкурсной комиссии откладывается. »

16 I
2012
Вільня

Прэзентацыя кнігі, календара, дзіцячай размалёўкі, паштоўкі і відэа кліпаў, прысвечаных Плошчы 2010

16 студзеня 2012 г. ў 14.00 Беларускі Дом правоў чалавека (Літва) супольна з Праваабарончым цэнтрам "Вясна" (Беларусь) і Грамадзянская кампаніяй "Наш Дом" (Беларусь) запрашае на прэзентацыю кнігі, календара, дзіцячай размалёўкі, паштоўкі і шэрагу відэа кліпаў, прысвечаных удзельнікам Плошчы-2010 – мірнай акцыі пратэсту ў Беларусі 19 снежня 2010 г. супраць парушэнняў падчас выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мірная дэманстрацыя была жорстка разагнаная міліцыяй, сотні людзей апынуліся за кратамі. Падзеі 19 снежня 2010 года распачалі беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсій у Беларусі, якія працягваюцца дагэтуль. »

09 I
2012

Конкурс на участие в дистанционном обучении адвокатов/юристов

Объявляется набор для участия в программе дистанционного обучения адвокатов и юристов международному праву прав человека. Отбор участников производится на конкурсной основе. »

03 XII
2011
Вільня

Фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”

3 снежня 2011 г. у віленскім Беларускім Доме правоў чалавека адбудзецца фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”, арганізаванага ініцыятыўнай групай па стварэнні Клубу еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА “Рух “За Свабоду””. »

21 X
2011
Вільня

Прагляд фільма і дыскусія "Рэжым Лукашэнкі не любіць апладысменты"

Літоўскі кінафестываль "Нязручнае кіно", Беларускі Дом правоў чалавека і арганізацыя Belarus Watch запрашаюць на прагляд фільма пра беларускі Вольны тэатр і дыскусію: ці можа чалавек карыстацца сваёй свабодай выказвання меркаванняў і свабоды сходаў у Беларусі? Чаму ўсё больш і больш грамадзян Беларусі, журналісты, мастакі, навукоўцы і іншыя просяць палітычнага прытулку ў Літве і іншых краінах? Якая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі? »

05 VIII
2011
Вільня

Тэрміновая прэс-канферэнцыя. Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі арыштаваны ў Мінску

Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні запрашае Вас на тэрміновую прэс-канферэнцыю сёння, 5 жніўня, у 13.00, у Вільні (Latako 3). Прэс-канферэнцыя прысвечана арышту Алеся Бяляцкага, вядомага беларускага дысідэнта і праваабаронцы, лідэра Праваабарончага цэнтра “Вясна”, учора ў Мінску. »

03 VIII
2011
Вільня

Прэзентацыя фільма "Прычына смерці - прочырк"

3 жніўня ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма “Прычына смерці - прочырк” , які распавядае пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. »

29 VII
2011
Вільня

Экскурсія "Беларуская Вільня"

29 ліпеня і 7 жніўня ў межах Летняй школы па правах чалавека , на базе Дома правоў чалавека будуць арганізаваныя экскурсіі па Вільні. Экскурсіі будзе праводзіць Леанід Дранько-Майсюк - вядомы беларускі паэт, пісьменнік і знаўца мясцінаў Вільні, звязаных з беларускай культурай і гісторыяй. Экскурсанты змогуць даведацца шмат цікавага пра жыцце і прыгоды дзеячаў беларускай культуры ў Вільні, убачыць гістарычны будынак, дзе мясцілася рэдакцыя першай беларускай газеты “Наша Ніва” ды наведаць могілкі Росы, дзе знайшлі свой апошні прытулак Уладзіслаў Сыракомля, Адам Пілсудзкі, Францішак Аляхновіч… Экскурсія бясплатная, узяць удзел можа кожны ахвотны. »

26 VI
2011
Vilnius

Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” распачынае прыём заявак на ўдзел

Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Па паспяховым сканчэнні курса удзельнікі атрымаюць сертіфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ. Акрамя курса яны таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў адной з еўрапейскіх краін ў 2011 годзе, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні. »

20 VI
2011
Vilnius

В Вильнюсе - дискуссия о советском кинематографе Литвы и Беларуси

20 июня в Вильнюсе, в Доме прав человека, состоится открытая дискуссия с участием кинокритиков, кинотеоретиков и студентов из Литвы и Беларуси - заключительная встреча проекта «Литовское/советское кино: Реконструкция» . »

31 V
2011
Vilnius

Belarus in the wake of the economic crisis: international human rights perspective

Is the economic downturn in Belarus likely to change the attitudes of the government towards the human rights and democracy? How should we view the events after the presidential elections in Minsk - an attempt of the authorities to suppress "mass unrest" and reintroduce "law and stability" in their country, or as a violent crackdown of rights and freedoms? Should we turn a blind eye on rights of common Belarusians now, when Western powers and Russia are re-considering another deal with the regime of Mr Lukashenka? These and other questions will be discussed during a press-conference at the Belarusian Human Rights House at Latako 3 in Vilnius on 31 May, at 14.00. Answers to these questions are supposed to provide guidelines for strategies to address the rapidly-changing situation in Belarus. »

13 V
2011
Вільня

15-годдзе "Вясны" і фотавыстава па падзеях 19 снежня 2010 г.

13 траўня ў Літоўскім Сойме адбудзецца адкрыццё фотавыставы, прысвечанай падзеям 19 снежня 2010 году ў Беларусі, што распачалі беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсій. Выстава адкрыецца ў ходзе адкрытых слуханняў у Літоўскім Сойме. Перад адкрыццём выставы адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды 15-годдзя найбуйнейшай беларускай праваабарончай арганізацыі “Вясна”. »

31 III
2011
Вільня

"Акрэсьцінскія будні": прэзентацыя кнігі

У Вільні ў Доме правоў чалавека 31 красавіка ў 14.00 адбудзецца прэзэнтацыя кнігі "Акрэсьцінскія Будні". Удзел прымуць укладальнікі кнігі Сяржук Лацінскі і Антон Каліноўскі. »

11 III
2011
Вильнюс

Международная конференция проекта "Электронное обучение адвокатов правам человека"

11-14 марта 2011 года в Белорусском доме прав человека состоится вторая международная конференция проекта "Электронное обучение адвокатов правам человека" для участников из Азербайджана, Беларуси, Грузии и России. »

28 II
2011
Вільня

Чым дрэнны Лукашэнка?

Запрашаем на прагляд фільма “Каралеўства дохлых мышэй” (2009, 88 хв.) беларускага рэжысёра Віктара Дашука ў рамках Дыскусійнага клуба “Нязручнае кіно”. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія аб сітуацыі ў Беларусі з удзелам прадстаўнікоў МЗС Літвы, Беларускага Дома правоў чалавека, арганізацыі Belarus Watch, Цэнтра ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў, удзельнікаў дэманстрацыі 19 снежня 2010 г. ў Менску. »

19 I
2011
Вільня

Беларусь: месяц после 19 декабря. Что дальше? Пресс-конференция

19-го января в 13:00 в Доме прав человека состоится пресс-конференция, посвященная ситуации с правами человека в Беларуси. Международные эксперты, представители правозащитных организаций разных стран, представят свои оценки происходящего в Беларуси с точки зрения Прав человека, сценарии развития ситуации и озвучат предварительные итоги работы Международной Наблюдательной Миссии Комитета Международного Контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси. »

10 XII
2010
Вільня

Дзень правоў чалавека ў ЕГУ

Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ запрашае ў Дзень правоў чалавека здаць кроў і падпісацца за бязвізавы рух! »

17 IX
2010
Вильнюс

"Права человека: между правом и моралью": прием и международная конференция

Приглашаем заинтересованных лиц (адвокатов, юристов, студентов, журналистов, партнеров Дома прав человека) посетить прием-презентацию международной конференции «Права человека: между правом и моралью» 17 сентября (17.00-19.00) в рамках проекта "Дистанционное обучение адвокатов правам человека". Сама конференция с участием экспертов из разных стран, адвокатов и юристов из Азербайджана, Беларуси, Грузии и России состоится 18-20 сентября 2010 г. »

20 VI
2010
Вільня

Праект Назіранне за выбарамі: абвяшчаецца новы набор удзельнікаў

Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”. »

31 V
2010
Вільня

"Эпоха Барадуліна". Прэзентацыя новага фільма Віктара Корзуна

Беларускі дом правоў чалавека запрашае на прэзентацыю новага дакументальнага фільма Віктара Корзуна "ЭПОХА БАРАДУЛІНА". »

05 V
2010

Белорусские адвокаты/юристы приглашаются подавать заявки на участие в обучающей программе

Секретариат Международной сети домов прав человека – Фонд домов прав человека – начинает набор белорусских адвокатов/юристов в группу по изучению международного права прав человека в рамках программы "Международное право в правозащитной деятельности". »

26 III
2010
Вильнюс

10 способов превращения информации в действие: показ фильма и дискуссия

Если ты хочешь организовать информационную кампанию, если хочешь научиться чётко формулировать свой запрос в Интернете, если хочешь научиться чему-либо у других, то этот фильм для тебя! »

17 III
2010
Вільня

Паказ фільма: Забойства напярэдадні вясны

Беларускі Дом правоў чалавека і Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC) ладзяць паказ новай стужкі і сустрэчу з рэжысёрам Вольгай Нікалайчык. »

04 III
2010
Вильнюс

Презентация доклада о ситуации с правами человека в Беларуси

4 марта 2010 года в Доме прав человека пройдет презентация доклада о текущей ситуации с правами человека в Беларуси. Доклад подготовлен белорусскими правозащитниками для процедуры универсального периодического обзора Беларуси в рамках Совета ООН по правам человека. »

20 I
2010
Вільня

Праект Назіранне за выбарамі: абвяшчаецца новы набор удзельнікаў

Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”. »

15 XII
2009
Вільня

Прагляд фільма "ПАМЕЖЖА: Беларусь - Літва"

Дакументальны нарыс, створаны JuBIC'ам сумесна з журналістамі тэлеканала "Белсат", адлюстроўвае праблему "візавай заслоны", што аддзяляе Беларусь і беларусаў ад аб'яднанай вольнай Еўропы. »

28 XI
2009
Вільня

169 км: Фестываль беларуска-літоўскай салідарнасці

У фестывалі сваю творчасць прэзентуюць музыкі і гурты з Літвы ды Беларусі, якія бралі ўдзел у ранейшых канцэртах салідарнасці. На суд грамадскасці будзе прадстаўленая агульная кружэлка ўсіх выканаўцаў „169 км" (усяго-ткі такая адлегласць падзяляе нашыя сталіцы - Вільню і Менск). »

18 XI
2009

Принимаются заявки на участие в дистанционном обучении адвокатов/юристов

Секретариат международной Сети Домов прав человека и Дом прав человека в Вильнюсе объявляют набор для участия в программе дистанционного обучения адвокатов и юристов международному праву прав человека. Отбор участников производится на конкурсной основе. »

13 XI
2009
Вільня

Семінар “Прафесійная журналістыка і правы чалавека”

Як журналісты ацэньваюць працу праваабаронцаў? Як праваабаронцы ацэньваюць працу журналістаў? Чаму пытанне правоў чалавека - вельмі істотны аспект у журналістыцы? Гэтыя пытанні будуць закранацца падчас прадстаўнічага семінару з удзелам абодвух зацікаўленых бакоў і экспертаў. »

16 X
2009
Вильнюс

Семинар в рамках программы "Применение международного права в правозащитной деятельности"

16-18 октября 2009 года в Доме прав человека состоится очередная обучающая сессия в рамках программы "Применение международного права в правозащитной деятельности". »

05 X
2009

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у праекце па назіранні за выбарамі

Абвешчаны набор кандыдатаў на ўдзел у праекце па назіранні за выбарамі, які супольна ажыццяўляюць Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ). »

17 VI
2009
Вільня

Рэгіянальная сустрэча ў межах праекту "Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці"

17-18 чэрвеня 2009 г. у Доме правоў чалавека ў Вільні адбудзецца рэгіянальная сустрэча і трэнінг у рамках праекту «Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці. Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека», які ажыццяўляецца Сеткай Дамоў правоў чалавека супольна з партнёрскімі арганізацыямі з розных краін. »

03 VI
2009
Вільнюс

Семінар "EP Elections 2009: Local Media - Europe Wide"

3 чэрвеня 2009 года адбудзецца шостае паседжанне Віленскага Медыя Семінару, якое будзе прысвечана ролі новых медыяў ў выбарчай кампаніі ў Еўрапейскі парламент: «Local Media – Europe Wide» . »

23 V
2009
Вільня

Беларуска-літоўскі канцэрт салідарнасці

23 траўня ў Вільні адбудзецца чарговы канцэрт салідарнасці з удзелам беларускіх і літоўскіх бардаў. »

08 V
2009
Вільня

Літва і Беларусь: палітыкі нармалізацыі. Адкрытая дыскусія

У межах адкрытай дыскусіі выступяць маладыя акадэмікі і актывісты з Літвы (Дайва Рапечкайце, Ніда Васіляускайце, Кароліс Клімка) і Беларусі (Яўгенія Іванова, Аляксей Крывалап, Алена Мінчэня, Зміцер Герыловіч), якія паспрабуюць асэнсаваць парадоксы беларускай улады, правілы (дзяржаўнага) клопату ў Беларусі, эфекты "натуральнай" канцэпцыі літоўскай сям'і, паняцце "правільнага" грамадзянства ў Літве. »

16 III
2009
Вільня

Дзень беларуска-літоўскай салідарнасці: дакументальная стужка "ВЫЗВАЛЕННЕ"

16 сакавіка, у Дзень беларускай Салідарнасці, Дом правоў чалавека і Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC) запрашаюць усіх неабыякавых віленчукоў на прагляд дакументальнай стужкі "Вызваленне" і сустрэчу з аўтаркай і героямі фільму. »

10 III
2009

Конкурс на участие в конференции по международному праву в правозащитной деятельности

Секретариат международной сети Домов прав человека – Фонд Домов прав человека – объявляет о проведении Международной Конференции «Применение международного права в правозащитной практике» и приеме заявок на участие. »

04 XII
2008
Вільня

Семінар па тактычных медыях у выбарчых кампаніях

Пятае пасяджэнне Віленскага медыя семінара будзе прысвечанае дзвюм нядаўнім выбарчым кампаніям у Беларусі і Літве. »

28 XI
2008
Вильнюс

Фестиваль короткометражных фильмов на неудобные темы

Наш фестиваль – фестиваль коротких визуальных высказываний на социальную тему. »

15 XI
2008
Вільня

Канцэрт салідарнасці

Напярэдадні Дня беларуска-літоўскай салідарнасці ў ДПЧ адбудзецца канцэрт-вечарына беларускіх і літоўскіх бардаў. »

05 XI
2008

Конкурс: Правы чалавека ў Беларусі праз аб'ектыў фотакамеры

10 снежня 2008 году спаўняецца 60 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Да юбілею гэтага найважнейшага інструмента Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі. »

20 I
2007
Вільня

В Вильнюсе - дискуссия о советском кинематографе Литвы и Беларуси

20 июня в Вильнюсе, в Доме прав человека, состоится открытая дискуссия с участием кинокритиков, кинотеоретиков и студентов из Литвы и Беларуси - заключительная встреча проекта «Литовское/советское кино: Реконструкция» . »

You need to upgrade your Flash Player to view interactive map

Перамяшчэнне па старонцы