Выкананне міжнародных стандартаў у нацыянальнай судовай практыцы
Праект "Выкананне міжнародных стандартаў у нацыянальнай судовай практыцы. Фактычнае выкананне міжнародных абавязанняў Рэспублікі Беларусь у галіне грамадзянскіх правоў і свабод" быў праведзены ў 2006-2008 г. для беларускіх адвакатаў і праваабаронцаў.
Бягучы статус
Вынікі першага этапа праекту
Супраца з нацыянальнымі НДА і міжнароднымі арганізацыямі
Рада Еўропы
Падтрымка
Першы этап праекту для групы беларускіх праваабаронцаў і адвакатаў скончыўся ў 2008 годзе. З пачатку 2009 году новая група праваабаронцаў пачала навучанне ў рамках праекту.
19 беларускіх і ўкраінскіх праваабаронцаў ды 8 адвакатаў прайшлі праграму і набылі новыя веды ды практычныя навыкі па стасаванні міжнародных і канстытуцыйных правоў чалавека.
Удзельнікі пачалі актыўна карыстацца новымі сродкамі ў судовых працэсах і практыцы аховы асабістых правоў унутры краіны ды на міжнародным узроўні.
Эксперты з беларускіх, украінскіх і польскіх НДА, звязаных з СДПЧ, прачыталі лекцыі па свабодзе слова, аб'яднанняў і сходаў.
Выдадзеныя два дапаможнікі для адвакатаў:
- "Свабода слова, аб'яднанняў і сходаў. Міжнародныя стандарты і беларускае заканадаўства"
- "Прыклады асабістых зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН, канстытуцыйных скаргаў і іншых пісьмовых дакументаў. Матэрыялы праграмы "Фактычнае выкананне міжнародных абавязанняў Рэспублікі Беларусь"."
Удзельнікі аб'ядналіся ў каманды па супольных праектах, а праваабаронцы з рэгіёнаў распачалі працу па "стратэгічных справах".
Створаны прававы партал для абмену досведам паміж праваабаронцамі і публікавання матэрыялаў аб іх дзейнасці.
Супрацоўніцтва з нацыянальнымі НДА і міжнароднымі арганізацыямі
Праект праведзены сумесна з беларускімі, украінскімі і чэшскімі НДА:
- Беларуская асацыяцыя журналістаў
- Беларускі Хельсінскі камітэт
- Група Counseling Centre
- Еўрапейскі гуманітарны універсітэт
- Украінскі Хельсінскі звяз па правах чалавека
- The professional assistance NGO
Дэпартамент правоў чалавека БДІПЧ/АБСЕ аказаў праекту фінансавую падтрымку і запрасіў удзельнікаў на Выканаўчыя сходы ў Варшаве ў 2006 і 2007 г.
Генеральны дырэктарат па правах чалавека-DG II спрычыніўся да правядзення трэнінгу для адвакатаў, прадаставіўшы эксперта з Канцылярыі Еўрапейскага Суду па Правах Чалавека. У 2007 г. дырэктарка Інфармацыйнага бюро Рады Еўропы ў Вільні наведала некалькі семінараў ў беларускім Доме правоў чалавека ў выгнанні. У сакавіку 2008 г. Дэпартамент тэхнічнага супрацоўніцтва Дырэктарату па супрацоўніцтве Генеральнага дырэктарату па правах чалавека і юрыдычных справах Рады Еўропы запрасіў 24 удзельнікаў наведаць Раду Еўропы. Навучальны візіт у Страсбург быў праведзены Генеральным дырэктаратам па правах чалавека і юрыдычных справах Рады Еўропы.
Еўрапейская служба правоў чалавека спрычынілася да правядзення трэнінгу для адвакатаў у ВІльні ў жніўні 2006 г., прадаставіўшы эксперта па Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах і іншых інструментах аховы правоў чалавека.
You need to upgrade your Flash Player to view interactive map
