Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка

Праект дае маладым беларусам унікальную магчымасць знутры зірнуць на палітычныя працэсы, азнаёміцца з досведам незалежных назіральнікаў з Беларусі і набыць практычныя навыкі праз удзел у назіранні за выбарамі ў суседніх краінах.

Карцінка: Election Observation Project
Правы належаць: eotp.info

Праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" (НВТП) распачаўся ў 2007 г. з ініцыятывы студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту і SILC. Сёння яго сумесна ажыццяўляюць Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC)Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (SILC), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні.

Камбінацыяй тэарэтычных і практычных навыкаў могуць скарыстацца як абазнаныя, так і цалкам недасведчаныя ў гэтай галіне. Галоўнае, што шляхам уключэння самых розных мэтавых груп і абмену досведу паміж імі дасягаецца станоўчы эфект - павелічэнне колькасці грамадзян Беларусі, якія разумеюць важнасць вольных і справядлівых выбараў для дэмакратычнай будучыні краіны.

Фармат праекту дазваляе спалучыць экспертныя веды выбітных палітолагаў, досвед актыўных назіральнікаў і шчырыя намаганні простых удзельнікаў, што ў суме ідзе на карысць паляпшэння сітуацыі ў краіне. Тое, што ў праекце таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі літоўскага, нарвежскага і шведскага студэнцтва, спрыяе міжкультурнаму абмену.

Да кастрычніка 2009 г. ў рамах праекту ўжо адбылося 5 назіральных місіяў: у Нарвегіі (верасень'07 і верасень'09), Грузіі (травень'08) і Літве (кастрычнік'08 і травень'09).

Праект фінансуе SILC і Міністэрства замежных спраў Нарвегіі.

Наведайце старонку праекту - тут.

You need to upgrade your Flash Player to view interactive map

Перамяшчэнне па старонцы