Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Конкурс: Правы чалавека ў Беларусі праз аб'ектыў фотакамеры

10 снежня 2008 году спаўняецца 60 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Да юбілею гэтага найважнейшага інструмента Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі.

Калі: серада, 05 лістапада 2008 - нядзеля, 30 лістапада 2008

Арганізатар: Беларускі Дом правоў чалавека

Конкурс ладзіцца ў дзвюх намінацыях:

  1. Найлепшае прафесійнае фота (аўтары - прафесійныя фатографы)
  2. Найлепшае аматарскае фота

Паводле вынікаў конкурсу, у кожнай з намінацыяў будзе адабраная найлепшая фатаграфія, аўтар якой атрымае прыз - паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя (для жыхароў і грамадзянаў Беларусі) альбо грашовую прэмію. Апроч гэтага, фатаграфіі яшчэ 15 аўтараў будуць уключаныя ў экспазіцыю "Правы чалавека праз аб'ектыў фотакамеры", якая будзе праходзіць у Дамах правоў чалавека ў розных краінах.

Фатаграфіі будуць ацэньвацца міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Дамоў правоў чалавека ў Осла, Бергене, Маскве, Лондане. Пераможцы будуць абвешчаныя 10 снежня 2008 году.

Умовы ўдзелу ў конкурсе 

Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных прац

Конкурс ладзіцца пры падтрымцы:

Карцінка: Lithuanian Development Cooperation

 

Міністэрства замежных спраў Літвы

 

Карцінка: Norwegian Government

 

Міністэрства замежных спраў Нарвегіі

 

Карцінка: Human Rights House Network

 

Фундацыі дамоў правоў чалавека (Нарвегія)

 

Па ўсіх узніклых пытаннях звяртайцеся ў аргкамітэт на адрас: belarus@humanrightshouse.org, альбо па тэлефону ў Вільні: +370 5 212 7703.

 

Умовы ўдзелу ў конкурсе 

  1. Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне альбо жыхары Беларусі.
  2. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя працы, якія адпавядаюць патрабаванням Закону аб аўтарскім праве Літоўскай Рэспублікі. Забараняецца паданне чужых прац без пазначэння аўтарства і пісьмовага дазволу аўтара на выкарыстанне фатаграфіі для ўдзелу ў конкурсе.
  3. Адзін аўтар можа падаваць на конкурс не больш за тры працы.
  4. Фатаграфіі павінны адлюстроўваць рэальныя падзеі і не быць вынікам фотакалажу.
  5. Удзел у конкурсе прадугледжвае перадачу фатографам правоў ДПЧ на выкарыстанне матэрыялаў, прадстаўленых на конкурс, на наступных выставах і ў публікацыях ДПЧ, прысвечаных правам і свабодам чалавека.
  6. Працы прымаюцца да 30 лістапада 2008 году на адрас: belarus@humanrightshouse.org з пазнакай "Правы чалавека - конкурс".

Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных прац

  1. Фатаграфіі могуць быць як каляровыя, гэтак і чорна-белыя.
  2. Фатаграфіі прадстаўляюцца ў фармаце JPEG з пашырэннем 300 dpi. Якасць лічбавай выявы павінна дазволіць надрукаваць фатаграфію фарматам не менш за А3 для экспанавання на выставе.
  3. Працы павінны быць аформленыя ў выглядзе архіву ZIP альбо RAR, назва архіву павінна ўтрымліваць імя і прозвішча ўдзельніка ў лацінскай транскрыпцыі, а таксама намінацыю, у якой удзельнічае аўтар (для прафесійнай фатаграфіі - NOM1, для аматарскай - NOM2). Прыклад назвы архіву: Jan_Janavic_NOM1.zip
  4. Акрамя фатаграфій архіў павінен утрымліваць файл, у якім тлумачыцца, якое менавіта права чалавека ілюструе канкрэтная фатаграфія. Тыя, хто ўдзельнічае ў намінацыі "Найлепшае прафесійнае фота", таксама дасылаюць сціслае рэзюмэ. 

Перамяшчэнне па старонцы