Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Падтрымка публічных дыскусій Беларускім домам правоў чалавека ім. Б. Звозскава

На працягу многіх гадоў беларускія праваабаронцы адзначаюць недахоп пляцовак і сустрэч для абмеркавання важных пытанняў у галіне правоў чалавека. Беларускі дом правоў чалавека хацеў бы паспрабаваць крыху палепшыць гэтую сітуацыю і гатовы аказаць падтрымку праваабарончым арганізацыям і ініцыятывам у правядзенні публічных дыскусій у Беларусі па важных пытаннях правоў чалавека.

Калі: панядзелак, 22 жніўня 2016 - нядзеля, 31 снежня 2017

Арганізатар: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Кантакт: ( )

Тэмай дыскусіі можа быць любая актуальная для Беларусі праблема захавання правоў чалавека на нацыянальным (пытанне смяротнага пакарання, выканання рэкамендацый міжнародных органаў, змены заканадаўства ў нейкай сферы, стварэнне інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека і да т.п.) або мясцовым узроўнях (доступ да інфармацыі, праблемы працы пэўных мясцовых інстытутаў улады,прадстаўленне вынікаў маніторынгаў або даследаванняў, выпрацоўка стратэгій працы актывістаў на мясцовым узроўні і інш).

Мы чакаем, што дыскусіі паслужаць платформай для беларускіх праваабарончых арганізацый і асобных праваабаронцаў, у рамках якой яны змогуць абменьвацца думкамі па складаных і праблемных пытаннях, што тычацца правоў чалавека, абмяркоўваць гэтыя пытанні і шукаць шляхі іх рашэння. Мы спадзяемся, што такія дыскусіі ўмацуюць супрацоўніцтва і кансалідацыю беларускай праваабарончай супольнасці.
Мы гатовыя падтрымаць 3 аднадзённыя дыскусіі ў Мінску і 10 - у рэгіёнах краіны. Колькасць удзельнікаў кожнай дыскусіі: 15-20. Удзельнікамі мы бачым прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, СМІ і, дзе магчыма, органаў улады.

Калі ў вас ёсць тэма для дыскусіі, але ёсць складанасці з яе правядзеннем, напішыце нам па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазней чым за месяц да меркаванай даты правядзення дыскусіі, у тэме ліста пазначце "Падтрымка дыскусіі". У вашым лісце абавязкова павінна ўтрымлівацца наступная інфармацыя:
1) Назва вашай арганізацыі ці ініцыятывы, кантакты каардынатара дыскусіі;
2) Назва, дата, месца правядзенне дыскусіі, меркаваны склад удзельнікаў, кароткае апісанне праблемы, на якую яна накіравана, і чаго вы чакаеце па выніку;
3) Інфармацыя пра дакладчыка і мадэратара дыскусіі;
4) Меркаваныя выдаткі.

Пры неабходнасці Беларускі дом правоў чалавека можа дапамагчы з пакрыццём наступных выдаткаў:

  • праезд і пражыванне выступоўцаў/дакладчыкаў; 
  • харчаванне для ўдзельнікаў дыскусіі;
  • арэнда памяшкання для дыскусіі;
  • ганарар мадэратара.

Дом правоў чалавека таксама можа даць экспертную дапамогу ў падрыхтоўцы дыскусіі. Не могуць быць падтрыманы дыскусіі, арганізаваныя камерцыйнымі і рэлігійнымі арганізацыямі, палітычнымі партыямі і палітычнымі ініцыятывамі.
Прапанова можа быць пададзена на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.
За ўсімі падрабязнасцямі з нагоды ўмоў аказання падтрымкі або для ўдакладнення якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца правядзення публічных дыскусій, звяртайцеся па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org.

Перамяшчэнне па старонцы