Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Civil Rights Defenders

Ужо больш як чвэрць стагоддзя мы баронім грамадзянска-палітычныя правы чалавека. Мы заўсёды аказвалі дапамогу, падтрымку і ахову асобным праваабаронцам у розных кутках свету і ў той жа час дамагліся паляпшэння становішча соцень тысяч чалавек.

Кантакт:
 +46 8 545 277 30
 +46 8 545 277 50
Адрас для наведванняў:
Stora Nygatan 26
SE 111 27 Stockholm
Sweden

У нашай ранейшай назве – Шведскі Хельсінскі камітэт – фігуравала спасылка на Хельсінскае пагадненне, якое на працягу доўгага часу мела выключна важнае сімвалічнае і практычнае значэнне. Але за два дзесяцігоддзі з часу распаду Савецкага Саюза і заканчэння Халоднай вайны дамова страціла актуальнасць. Маладзейшыя пакаленні нават не ведаюць аб яе існаванні.

Мы ганарымся сваёй гісторыяй і дасягненнямі. Аднак свет змяняецца, і разам з ім мусім змяняцца мы. Таму мы пайшлі на вялікі крок у гісторыі арганізацыі і змянілі нашае ранейшае малазразумелае імя на новую назву, якая сапраўды адлюстроўвае нашу сутнасць і дае зразумець, хто мы такія – абаронцы грамадзянскіх і палітычных правоў. Мы па-ранейшаму будзем бараніць гэтыя правы, бо ў гэтым палягае наша гісторыя і найвялікшы досвед. Пагатоў што, на жаль, развіццё падзей у свеце паказвае, як шмат яшчэ трэба зрабіць у гэтай галіне цягам наступных гадоў.

Перамяшчэнне па старонцы