Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Беларускі Хельсінкскі Камітэт

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” – гэта незалежнае, непалітычнае, некамерцыйнае грамадскае аб’яднанне, партнёр Савета Еўропы, актыўны ўдзельнік міжнароднага хельсінкскага руху, сябра Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. БХК заснаваны 1 лістапада 1995 года (дата рэгістрацыі аб’яднання) як рэакцыя на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі. Абняслаўленне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга стала своеасаблівым каталізатарам для стварэння праваабарончай арганізацыі. Заснавальнікамі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: Васіль Быкаў (першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман і інш. Першай старшынёй аб’яднання была Таццяна Процька. Сёння ў РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” каля 350 сябраў, прадстаўнікі БХК працуюць у 14 гарадах рэспублікі. Сваёй місіяй РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” бачыць абарону правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, садзейнічанне развіццю праваабарончых ініцыятываў і прававой свядомасці грамадзянаў, садзейнічанне падрыхтоўцы высокакваліфікаваных юрыдычных кадраў, удзел у выхаванні нацыянальнай эліты.

Кантакт:
 +37517 222 48 01
 +37517 222 48 00
Адрас:
220036 г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68, офіс 1201

Перамяшчэнне па старонцы